Прыём дакументаў у каледжы і прафліцэі завяршаецца ў Беларусі

© Sputnik / Михаил Воскресенский / Перайсці ў медыябанкПрыём дакументаў
Прыём дакументаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Залічэнне пройдзе да 25 жніўня, у выпадку недабору тэрміны прыёму могуць падоўжыць да моманту ўкамплектавання груп.

МІНСК, 20 жні - Sputnik. Прыём дакументаў у ліцэі і каледжы на ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі завяршаецца ў Беларусі ў аўторак, перадае Sputnik.

Альшэўскі: паступленне ў ліцэі і каледжы - на што звярнуць увагу - Sputnik Беларусь
Відэа
Альшэўскі: паступленне ў ліцэі і каледжы - на што звярнуць увагу

Прыёмная кампанія ў ліцэі і каледжы на ўзровень ПТА стартавала ў рэспубліцы 15 чэрвеня, а на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі - 20 ліпеня; у аўторак набор вучняў як на дзённую, так і на вячэрнюю форму навучання завяршаецца.

"У 2019 годзе прыём ажыццяўляюць 127 устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі па больш чым 250 прафесіях", - паведамілі раней у Мінадукацыі.

Па звестках ведамства, ва ўстановы на ўзровень ПТА плануецца прыняць ўсяго 29,7 тысячы чалавек, пераважную большасць - за кошт сродкаў бюджэту (29,4 тысячы).

Залічэнне адбудзецца да 25 жніўня. Дарэчы, у выпадку недабору тэрміны прыёму могуць падоўжыць да моманту ўкамплектавання груп.

Прыём дакументаў у каледжы і прафліцэі на завочную форму навучання пройдзе з 1 па 10 кастрычніка, а на вячэрнюю форму навучання па спецыяльнасцях сельскай гаспадаркі - з 1 па 20 лістапада.

Стужка навiн
0