Вольга Гаварцова паспяхова стартавала ў кваліфікацыі US Open

© AP / Frank Franklin IIБеларуская тэнісістка Вольга Гаварцова
Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У асноўнай сетцы Адкрытага чэмпіянату ЗША - апошняга ў гэтым годзе турніру серыі "Вялікага шлема" - з беларусак згуляюць Вікторыя Азаранка, Аляксандра Сасновіч і Арына Сабаленка.

МІНСК, 20 жні - Sputnik. Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова паспяхова пачала выступленне ў кваліфікацыі US Open.

Беларуска, якая на дадзены момант займае 185-ы радок у рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), у трох сэтах абыграла французскую спартсменку Джэсіку Паншэ (199 WTA) - 6:2, 2:6, 6:2.

Далей беларуску чакае паядынак з кітаянкай Сінь Ю Ван (167 WTA).

У асноўнай сетцы Адкрытага чэмпіянату ЗША - апошняга ў гэтым годзе турніру серыі "Вялікага шлема" - з беларусак згуляюць Вікторыя Азаранка, Аляксандра Сасновіч і Арына Сабаленка.

Турнір з прызавым фондам 57 мільёнаў долараў пройдзе ў пройдзе ў Нью-Ёрку з 26 жніўня па 7 верасня.

Стужка навiн
0