https://bel.sputnik.by/20190821/Fotafakt-vystava-pamyats-vana-Lutskevcha-adkrylasya--Mnsku-1042478071.html
Фотафакт: выстава памяці Івана Луцкевіча адкрылася ў Мінску
Фотафакт: выстава памяці Івана Луцкевіча адкрылася ў Мінску
Sputnik Беларусь
Некаторыя матэрыялы прадстаўлены шырокай публіцы ўпершыню, у тым ліку, рэчы з сямейнага архіву. 21.08.2019, Sputnik Беларусь
2019-08-21T11:22+0300
2019-08-21T11:22+0300
2023-10-02T14:34+0300
культура
у беларусі
навіны
беларусь
дзяржаўны літаратурны музей янкі купалы
выстава
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104247/78/1042477886_0:27:1200:702_1920x0_80_0_0_af841b5788a96da123c345cc7770b80f.jpg
Унікальная выстава да стагоддзя са дня смерці грамадскага і навуковага дзеяча Івана Луцкевіча адкрылася напярэдадні ў Мінску. Упершыню убачыць экспанаты, прысвечаныя жыццю і дзейнасці знакамітага чалавека можна ў Дзяржаўным літаратурным музеі імя Янкі Купалы.У аснове экспазіцыі – матэрыялы з беларускіх і літоўскіх музеяў, у тым ліку рэчы з сямейнага архіву.Іван Луцкевіч – грамадскі і навуковы дзеяч, які нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Літвы, некаторы час жыў у Мінску. Збіраў знакамітыя слуцкія паясы і іншыя рарытэты. Менавіта яго калекцыя стала падмуркам для стварэння Беларускага музея, якім займаўся брат Антон.Дзякуючы дзейнасці гэтага музея стала магчымым захаваць рукапісы твораў Янкі Купалы "Паўлінка", "Сон накургане", "Шляхам жыцця", іх таксама можна ўбачыць на экспазіцыі.Браты Луцкевічы ўвогуле адыгралі знакавую ролю ў жыцці Янкі Купалы, на працягу доўгіх гадоў яны падтрымлівалі прыязныя кантакты, таму адкрыццё выставы ў Купалаўскім музеі можна лічыць сімвалічным.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104247/78/1042477886_78:0:1145:800_1920x0_80_0_0_09be10e114017bc719176d5695157c78.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
культура, у беларусі, навіны , беларусь, дзяржаўны літаратурны музей янкі купалы, выстава
культура, у беларусі, навіны , беларусь, дзяржаўны літаратурны музей янкі купалы, выстава
Фотафакт: выстава памяці Івана Луцкевіча адкрылася ў Мінску
11:22 21.08.2019 (абноўлена: 14:34 02.10.2023) Некаторыя матэрыялы прадстаўлены шырокай публіцы ўпершыню, у тым ліку, рэчы з сямейнага архіву.
Унікальная выстава да стагоддзя са дня смерці грамадскага і навуковага дзеяча Івана Луцкевіча адкрылася напярэдадні ў Мінску. Упершыню убачыць экспанаты, прысвечаныя жыццю і дзейнасці знакамітага чалавека можна ў Дзяржаўным літаратурным музеі імя Янкі Купалы.
У аснове экспазіцыі – матэрыялы з беларускіх і літоўскіх музеяў, у тым ліку рэчы з сямейнага архіву.
Іван Луцкевіч – грамадскі і навуковы дзеяч, які нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Літвы, некаторы час жыў у Мінску. Збіраў знакамітыя слуцкія паясы і іншыя рарытэты. Менавіта яго калекцыя стала падмуркам для стварэння Беларускага музея, якім займаўся брат Антон.
Дзякуючы дзейнасці гэтага музея стала магчымым захаваць рукапісы твораў Янкі Купалы "Паўлінка", "Сон накургане", "Шляхам жыцця", іх таксама можна ўбачыць на экспазіцыі.
Браты Луцкевічы ўвогуле адыгралі знакавую ролю ў жыцці Янкі Купалы, на працягу доўгіх гадоў яны падтрымлівалі прыязныя кантакты, таму адкрыццё выставы ў Купалаўскім музеі можна лічыць сімвалічным.