Памёр легендарны дыктар беларускага радыё Ілля Курган

© Sputnik / Сергей ПушкинДыктар Ілля Курган на радыё Sputnik Беларусь
Дыктар Ілля Курган на радыё Sputnik Беларусь - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Яго называлі "беларускім Левітанам", больш за паўстагоддзя ён чытаў навіны ў эфіры беларускага радыё.

МІНСК, 21 жні - Sputnik. У ноч на 21 жніўня ў бальніцы памёр дыктар беларускага радыё Ілля Курган, яму было 93 гады. Пра гэта Sputnik паведамілі сваякі Іллі Львовіча.

"Гаворыць Мiнск. Каля мiкрафона Iлля Курган", - гэтая фраза знаёмая кожнаму беларусу, дома ў якога была радыёкропка.

© Photo : БелтелерадиокомпанияІлля Курган, архіўнае фота
Памёр легендарны дыктар беларускага радыё Ілля Курган - Sputnik Беларусь
Ілля Курган, архіўнае фота

У эфіры беларускага радыё Ілля Курган працаваў з 1949 года. Яго называлі беларускім Левітанам, прычым мянушку гэту яму даў сам знакаміты дыктар. Аднойчы Кургану прыйшлося весці трансляцыю з пасяджэння ЦК замест Левітана, які не паспеў прыйсці своечасова - ён так годна справіўся з задачай, што Левітан пасля гэтага сказаў: "Вам не патрэбен Левітан, ёсць у вас Ілля Курган!".

© Sputnik / Виктор Толочко90-годдзе Ільі Львовіча адсвяткавалі на сцэне Купалаўскага тэатра
Памёр легендарны дыктар беларускага радыё Ілля Курган - Sputnik Беларусь
90-годдзе Ільі Львовіча адсвяткавалі на сцэне Купалаўскага тэатра

Да 87 гадоў, пакуль дазваляла здароўе, Ілля Львовіч выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў. 26 мая 2016 года на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў гонар 90-годдзя Іллі Кургана быў зладжаны святочны вечар - акцёры віншавалі свайго настаўніка з юбілеем вельмі кранальна, амаль па-сямейнаму.

У красавіку гэтага года памёр адзіны сын Іллі Львовіча, акцёр Уладзімір Курган. Аб страце сваякі не паведамлялі бацьку, хвалюючыся за яго здароўе. На той момант ён таксама знаходзіўся ў бальніцы.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0