Зараз Надзея трэніруе на прыстрэлку свайго мужа, швейцарскага біятланіста Марціна Ягера. Гэта яе першы трэнерскі вопыт, але Скардзіна ведае ў гэтым толк: менавіта ёй належыць сусветны рэкорд па дакладнасці стральбы. У адным з сезонаў яна без адзінага промаху прайшла 22 агнявыя рубяжы запар! Надвор'е ў Беларусі ў апошнія дні амаль штодня мяняецца, месцамі дзьме вельмі моцны вецер. І гэта можа паўплываць на любога біятланіста, лічыць Скардзіна.
"Для Раўбічаў гэта яшчэ невялікі вецер на самай справе, такое лайтовае надвор'е ў дадзены момант. Заўтра, я спадзяюся, не будзе ніякіх штармоў і ўсё пройдзе паспяхова", - адзначыла субяседніца Sputnik.
Нагадаем, чэмпіянат свету па летнім біятлоне пройдзе ў Раўбічах з 23 па 25 жніўня. На спаборніцтвах сустрэнуцца спартсмены з Вялікабрытаніі, Кітая, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расіі, Украіны і іншых краін.
Фрагмент інтэрв'ю з алімпійскай чэмпіёнкай Надзеяй Скардзіна слухайце на радыё Sputnik Беларусь.