Цярлецкі: Польшчу цікавіць беларускі вопыт правядзення Еўрапейскіх гульняў

© Sputnik / Анна НефедоваВіцэ-маршал Сейма Рэспублікі Польшча Рычард Цярлецкі і намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Баляслаў Пірштук
Віцэ-маршал Сейма Рэспублікі Польшча Рычард Цярлецкі і намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Баляслаў Пірштук - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У 2020 годзе плануецца падпісаць беларуска-польскае міжпарламенцкае пагадненне аб супрацоўніцтве.

МІНСК, 22 жні - Sputnik. Польшчы цікавы вопыт Беларусі ў правядзенні Еўрапейскіх гульняў, заявіў журналістам у Мінску віцэ-маршал Сейма Рэспублікі Польшча Рычард Цярлецкі, які сустракаецца сёння з намеснікам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Баляславам Пірштуком.

Радасна, што сусед становіцца багацей

"Гэта важная частка нашага візіту ў Мінск, мы хочам на такім жа высокім і добрым узроўні правесці Еўрапейскія гульні ў Кракаве, як яны прайшлі ў Мінску", - сказаў Цярлецкі.

Прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі з жонкай - Sputnik Беларусь
Мемарыяльную дошку жонкі прэзідэнта Польшчы Качыньскага адкрыюць у Беларусі

Паводле яго слоў, дадзенае пытанне будуць абмяркоўвацца ў Мінску, у Міністэрстве спорту і турызму - у складзе польскай дэлегацыі прыбыў намеснік міністра спорту гэтай краіны.

Цярлецкі таксама адзначыў, што заўсёды рады прыязджаць у Беларусь і бачыць, як яна "становіцца багацейшай".

"Заўсёды радасна ад таго, што сусед становіцца багацейшым", - падкрэсліў ён.

Беларуска-польская Алімпіяда

Віцэ-маршал таксама адзначыў, што для Польшчы важна развіццё адносін з прыгранічнымі рэгіёнамі Беларусі.

Падчас цяперашняга візіту ў Мінск таксама будзе абмяркоўвацца важная для дзвюх краін тэма развіцця ўзаемнага турызму, сказаў Цярлецкі і падкрэсліў, што ў Польшчы станоўча ўспрынялі інфармацыю пра пашырэнне беларускага бязвіза.

Цярлецкі, якога ведаюць як палітыка з добрым пачуццём гумару, адзначаючы важнасць пашырэння адносін дзвюх краін у галіне спорту і турызму, пажартаваў, што ўчора ўвечары, па прыбыцці ў Мінск абмяркоўвалася тэма "правядзення беларуска-польскай Алімпіяды". "Толькі яшчэ не ведаем, якую правесці - зімовую або летнюю", - засмяяўся ён.

У сваю чаргу Баляслаў Пірштук адзначыў перспектыўнасць беларуска-польскіх адносін, у тым ліку парламенцкіх. Паводле яго слоў у 2020 годзе плануецца падпісаць міжпарламенцкае пагадненне аб супрацоўніцтве.

Пірштук адзначыў, што праект беларускай часткі дакумента гатовы. Восенню 2019 года пройдуць выбары ў польскі і беларускі парламенты і пасля гэтага, хутчэй за ўсё ў наступным годзе, плануецца падпісанне гэтага дакумента.

Стужка навiн
0