МІНСК, 22 жні - Sputnik. Расія ўпершыню запусціла ў космас чалавекападобнага робата "Фёдара", ён стартаваў у караблі "Саюз МС-14" на ракеце-носьбіце "Саюз-2.1а" з касмадрома Байканур, сайт Раскосмаса вёў прамую трансляцыю запуску.
Першы палёт да Міжнароднай касмічнай станцыі антрапаморфны робат пачаў з гагарынскага "Паехалі!".
Падчас запуску робат "Фёдар" вёў рэпартаж, падрабязна распавядаючы пра перагрузкі, якія адчуваў. Ён прызнаўся, што ўсе перагрузкі падчас вывядзення карабля на арбіту былі штатнымі. На развітанне робат сказаў: "Да сустрэчы на Міжнароднай касмічнай станцыі".
Антрапаморфны робат "Фёдар" адправіўся да МКС на ракеце-носьбіце "Саюз-2.1а" з касмічным караблём "Саюз МС-14". Яна стартавала з касмадрома Байканур у чацвер у 06:38 паводле мінскага часу. Гэта першы больш чым за 30 гадоў пуск пілатуемага карабля без экіпажа.
Вяртанне "Фёдара" плануецца 7 верасня.