Беларусь запрасіла ўсе міжнародныя структуры, якія назіраюць за выбарамі

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністр замежных спраў Уладзімір Макей
Міністр замежных спраў Уладзімір Макей - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У лістападзе бягучага года пройдуць выбары ў Савет Рэспублікі і Нацыянальны сход, а ў наступным годзе адбудзецца галоўная электаральная гонка за крэсла прэзідэнта.

МІНСК, 23 жні - Sputnik. У бліжэйшы час у Беларусь прыбудзе ацэначная місія БДІПЧ АБСЕ для ацэнкі сітуацыі перад выбарамі, заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Мясцовыя выбары ў Беларусі: урна для галасавання - Sputnik Беларусь
Ярмошына: празрыстыя ўрны на выбарах - ужо не модна

"Накіравалі запрашэнні ўсім партнёрам, хто ажыццяўляе назіранне за выбарамі. Парламент таксама па сваёй лініі накіраваў запрашэнні парламенцкія структуры", - цытуе кіраўніка МЗС БелТА.

Паводле яго слоў, у бліжэйшыя некалькі дзён у Мінск прыедзе ацэначная місія БДІПЧ АБСЕ для вывучэння перадвыбарнай сітуацыі. Міжнародныя спецыялісты ўдакладняць пералік акругаў і колькасць назіральнікаў, якія будуць задзейнічаны на выбарах. Пасля гэтага будзе прынята неабходнае рашэнне ў адпаведнасці з традыцыйнай міжнароднай практыкай, звязанай з правядзеннем электаральных кампаній.

Пацвярджаючы гатоўнасць супрацоўнічаць з замежнымі партнёрамі практычна пасля абвяшчэння даты правядзення парламенцкіх выбараў, беларускі бок накіраваў адпаведныя запрашэнні.

"Мы накіравалі запрашэнні ўсім міжнародным структурам, якія ажыццяўляюць назіранне за выбарамі. Гэта сведчыць аб адкрытасці беларускага боку", - запэўніў Уладзімір Макей.

Парламенцкія выбары пройдуць у Беларусі ў лістападзе 2019 года: 7 лістапада - у Савет Рэспублікі, 17 лістапада - у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Стужка навiн
0