МІНСК, 23 жні - Sputnik. Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава атрымала малы Крышталёвы глобус у гонцы пераследу сезона 2014/15, паведамляе карэспандэнт Sputnik.
Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў пятніцу ў Раўбічах, дзе сёння стартаваў летні чэмпіянат свету па біятлоне. Узнагароду экс-біятланістцы ўручыў першы віцэ-прэзідэнт IBU Іржы Хамза.
"Хачу сказаць, што ў мяне ўнутры дваякія адчуванні. Мне прыемна, што малы глобус прыехаў у Мінск", - сказала Домрачава.
З іншага боку, па яе словах, "крыху дзіўна трымаць ўзнагароду, заваяваную некалькі гадоў таму".
"Але гэта яшчэ раз падкрэслівае, што біятлон і спорт павінны быць сумленнымі і чыстымі, і тады ўзнагароды будуць своечасова знаходзіць сваіх герояў", - дадала яна.
На гэтым падарункі Домрачавай не скончыліся: былому лідару беларускай зборнай ўручылі вінтоўку - спецыяльны падарунак прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, і знак за заслугі ад Беларускай федэрацыі біятлона.
У сакавіку гэтага года IBU пераразмеркавалі ўзнагароды пасьютэ этапу Кубка свету ў Хохфільцэне 2014/15. З-за допінгу вынікі расіянкі Кацярыны Глазырынай былі ануляваныя, што дазволіла Домрачавай падняцца на адзін радок уверх (з 13-га на 12-е месца). Такім чынам, беларуска абыйшла фінку Кайсу Мякярайнен і выйграла малы Крышталёвы глобус.
Летам мінулага года 33-гадовая Домрачава абвясціла аб завяршэнні кар'еры. Праводзіны лепшай біятланісткі Беларусі адбыліся ў лютым 2019-га ў рамках чэмпіянату Еўропы і "Гонкі легенд" у Раўбічах.
Чытайце таксама:
- Б'ёрндален: Домрачава - прэзідэнт Беларусі? Не думаю, што гэта адбудзецца
- Вайцэхоўская: Б'ёрндален вельмі хоча, каб Домрачава вярнулася ў біятлон