Лукашэнка: мы не дзелім постсавецкія рэспублікі на дрэнныя і добрыя

© Photo : Пресс-служба президента РБСустрэча прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Грузіі Мамука Бахтадзе
Сустрэча прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Грузіі Мамука Бахтадзе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Народы Беларусі і Грузіі аб'ядноўвае сяброўства і асаблівыя адносіны, лічыць беларускі лідар.

МІНСК, 23 жні - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка гатовы настойліва развіваць адносіны з афіцыйным Тбілісі, пра што ён заявіў на сустрэчы з грузінскім прэм'ерам Мамукай Бахтадзэ.

Самалёт грузінскай авіякампаніі MyWay Airlines - Sputnik Беларусь
Грузінская авіякампанія плануе лётаць у Маскву праз Мінск

"Мы вельмі цесна супрацоўнічаем з усімі постсавецкімі рэспублікамі, не дзелім іх на дрэнныя і добрыя", - цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.

Пры гэтым беларускі лідар адзначыў, што, калі ў працы з партнёрамі будуць знойдзеныя праблемы ці недахопы, іх трэба будзе пераадолець са спакоем і цярпеннем.

Прэзідэнт Беларусі запэўніў Мамуку Бахтадзэ, што Беларусь менавіта такім чынам і паступае з іншымі дзяржавамі постсавецкай прасторы.

"Вы ў гэтым плане можаце разлічваць, што мы настойліва, цярпліва (хоць мы гэты перыяд ужо прайшлі) будзем развіваць нашы адносіны на карысць беларускага і грузінскага народаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, два народы аб'ядноўвае сяброўства і асаблівыя адносіны. У Беларусі пры гэтым жыве шмат грузінаў, чые святы "ведаюць у кожнай вёсачцы".

У сваю чаргу Мамука Бахтадзэ нагадаў, што на пачатку сваёй кар'еры працаваў як у прыватным сектары, так і кіраваў чыгункай у Грузіі. Таму па абавязку службы неаднаразова бываў у Беларусі.

"Вы ўзгадалі лічбу нашага гандлю. Так, мы пачыналі з нуля. Але я ўпэўнены, што мы зможам падвоіць яе: наша міжурадкамісія працуе вельмі эфектыўна", - лічыць грузінскі палітык.

Паводле яго слоў, візіт беларускага лідара ў Грузію ў 2015 годзе надаў імпульс для развіцця адносінаў паміж дзвюма дзяржавамі.

Падзякаваў Мамука Бахтадзэ прэзідэнту Беларусі за падтрымку ў пытанні тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці Грузіі.

"Грузінскі народ гэтага ніколі не забудзе", - запэўніў грузінскі прэм'ер.

Аляксандр Лукашэнка ў адказ на гэта адзначыў, што такую палітыку Беларусь прынцыпова вядзе ў дачыненнi да любой краіны.

"З любой дзяржавай гэта можа адбыцца, і гэта недапушчальна", - падкрэсліў ён.

Стужка навiн
0