Макей абмеркаваў узаемадзеянне ў Саюзнай дзяржаве з Рапотам

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністр замежных спраў Уладзімір Макей
Міністр замежных спраў Уладзімір Макей - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У дзейнасці беларуска-расійскай рабочай групы па інтэграцыі па даручэнні беларускага прэзідэнта прымаюць удзел прадстаўнікі Пастаяннага камітэта.

МІНСК, 23 жні - Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у чацвер правёў сустрэчу з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам, паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі.

"Абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы, а таксама дзейнасць Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы", - адзначылі ў беларускім МЗС.

© Photo : МИД БеларусиРабочая сустрэча Уладзіміра Макея з Рыгорам Рапотам
Макей абмеркаваў узаемадзеянне ў Саюзнай дзяржаве з Рапотам - Sputnik Беларусь
Рабочая сустрэча Уладзіміра Макея з Рыгорам Рапотам

Падчас ліпеньскай сустрэчы з Рыгорам Рапотам Аляксандр Лукашэнка паскардзіўся на шэраг нявырашаных пытанняў у беларуска-расійскіх адносінах. Тады прэзідэнт Беларусі як старшыня ВДС даручаў беларускаму МЗСу прапрацаваць пытанне ўдзелу прадстаўнікоў Пастаяннага камітэта ў дзейнасці беларуска-расійскай рабочай групы.

На сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у рамках Форуму рэгіёнаў у Санкт-Пецярбургу Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўсе праблемы ў рамках Саюзнай дамовы павінны быць вырашаны да яе 20-годдзя, якое адбудзецца ўжо ў снежні гэтага года.

Стужка навiн
0