Сярэдні заробак беларусаў за ліпень склаў амаль 550 долараў

© Pixabay / stevepbПраца з дакументамі, архіўнае фота
Праца з дакументамі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У параўнанні з чэрвенем сярэдні заробак вырас амаль на 50 рублёў.

МІНСК, 26 жні - Sputnik. Сярэдняя намінальная налічаная зарплата беларусаў у ліпені склала 1128,5 рублёў, паведамілі ў панядзелак у Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі.

Перад урадам рэспублікі стаіць задача па ўтрыманні сярэдніх заробкаў беларусаў на ўзроўні вышэй за 1000 рублёў - адпаведнае патрабаванне неаднаразова вылучаў кіраўнік дзяржавы. Апошнія месяцы з задачай паспяхова спраўляюцца.

Так, у ліпені намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў склала 1128,5 рублёў - гэта значыць амаль 550 долараў у эквіваленце па актуальным курсе.

Месяцам раней памер сярэдніх заробкаў складаў 1080,5 рублёў.

Намінальная налічаная зарплата - не тая сума, якую работнікі атрымліваюць "на рукі". Пры разліку паказчыка ўлічваюцца налічэнні да ўтрымання падаткаў і збораў.

Актуальнай для беларускага ўрада застаецца задача па павелічэнні даходаў бюджэтнікаў: яны павінны складаць не менш за 80% ад сярэдняга па краіне паказчыка. Працуе Саўмін і над тым, каб у Беларусі не было прадпрыемстваў з неапраўдана нізкім заробкам.

Стужка навiн
0