Абвешчаны лонг-ліст Прэміі Гедройца
14:57 27.08.2019 (абноўлена: 11:52 02.10.2023)
© Sputnik / Антон Денисов / Перайсці ў медыябанкАнтикварные книги в музейно-выставочном комплексе Санкт-Петербурга
© Sputnik / Антон Денисов
/ Падпісацца
У спіс прэтэндэнтаў на прэстыжную літаратурную прэмію ўвайшлі 12 аўтараў.
МІНСК, 27 жні — Sputnik. Сябры журы Прэміі імя Ежы Гедройца вызначаліся з аўтарамі, якія ўвайшлі ў лонг-ліст літаратурнай узнагароды, паведамілі ў беларускім ПЭН-Цэнтры.
1.
Міхал Андрасюк, "Поўня".2.
Алена Брава, "Садомская яблыня" (Мінск: Галіяфы).3.
Валер Гапееў, "Пазл" (Мінск: Галіяфы).4.
Сяргей Дубавец, "Д’ябал запрэжаны ў плуг" (Вільня: Логвінаў).5.
Сяргей Календа, "Часам панкі паміраюць" (Вільня: Логвінаў).6.
Віктар Марціновіч, "Ноч" (Мінск: Кнігазбор).7.
Вінцэсь Мудроў, "Помнік літары Ў" (Мінск: Янушкевіч).8.
Людміла Рублеўская, "Пантофля Мнемазіны" (Мінск: Янушкевіч).9.
Ілля Сін, "Libido" (Мінск: Кнігазбор).10.
Андрэй Федарэнка, "Сузіральнік" (Мінск: Кнігазбор).11.
Юлія Шарова, "Вяртанне Ліліт" (Мінск: Янушкевіч).У склад журы ўвайшлі культуролаг, крытык і эсэіст Максім Жбанкоў; літаратуразнаўца і літаратурны крытык Жана Капуста; паэтка, перакладчыца, арганізатарка культурніцкіх праектаў Марыя Мартысевіч і інш.
Сябры журы выказалі глыбокі смутак з прычыны страты свайго калегі, літаратуразнаўцы і пісьменніка Пятра Васючэнкі і адрасавалі шчырыя спачуванні родным і блізкім спачылага.
Сёлета ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 25 верасня ў прасторы ZALA#2 у мінскім Палацы мастацтваў. Пачатак цырымоніі — а 19:00.
Нагадаем, у гэтым годзе папулярны пісьменнік Альгерд Бахарэвіч адмовіўся ад удзелу ў Прэміі Гедройца. Аўтар патлумачыў, што браць удзел у прэміяльнай гонцы яму не дазваляюць яго погляды на літаратуру і літаратурны працэс.