Беларуская бягуха Арзамасава адхіленая ад спаборніцтваў з-за допінгу

© AP / Mark SchiefelbeinБеларуская бягуха Арзамасава адхіленая ад спаборніцтваў з-за допінгу
Беларуская бягуха Арзамасава адхіленая ад спаборніцтваў з-за допінгу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У допінг-спробе беларускай лёгкаатлеткі выяўлена забароненае рэчыва. У гэтым годзе спартсменка ў складзе зборнай стала прызёрам II Еўрапейскіх гульняў.

МІНСК, 27 жні - Sputnik. Чэмпіёнка свету ў бегу на 800 метраў беларуска Марына Арзамасава часова адхіленая ад спаборніцтваў па падазрэнні ў допінгу, паведамляецца на сайце Незалежнага органа па барацьбе з негатыўнымі з'явамі ў лёгкай атлетыцы (AIU).

Беларуская лёгкаатлетка Эльвіра Герман - Sputnik Беларусь
Дзесяць беларусаў увайшлі ў каманду Еўропы на лёгкаатлетычны матч супраць ЗША

У допінг-спробе 31-гадовай лёгкаатлеткі выяўлена забароненае рэчыва LGD-4033 - адзін з селектыўных мадулятараў андрагенных рэцэптараў.

Беларуска выйграла золата ЧС у Пекіне ў 2015 годзе, годам раней яна стала першай на чэмпіянаце Еўропы ў Цюрыху.

Год таму спартсменка ў другі раз стала мамай. У гэтым годзе яна аднавіла кар'еру і стала прызёрам II Еўрапейскіх гульняў.

Раней стала вядома, што Арзамасава прапусціць лёгкаатлетычны матч Еўропа - ЗША, які пройдзе ў Мінску 9-10 верасня.

Стужка навiн
0