Больш за 1,5 тысячы долараў: факсіміліе Брэсцкай Бібліі паказалі ў Мінску

© Photo : Нацыянальная бібліятэка БеларусіФаксіміліе Брэсцкай Бібліі паказалі ў Мінску
Факсіміліе Брэсцкай Бібліі паказалі ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Унікальнае факсіміліе важыць 15 кілаграмаў і налічвае паўтары тысячы старонак.

МІНСК, 27 жні - Sputnik. Факсімільнае выданне Брэсцкай Бібліі прадставілі сёння ў Мінску, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнай бібліятэкі.

Падмуркам для стварэння ўнікальнага факсімілія стаў экземпляр, што зараз знаходзіцца ў Торуньскім універсітэце і першапачаткова належаў аднаму з нашчадкаў Мікалая Радзівіла Чорнага, які і паспрыяў выданню кнігі 4 верасня 1563 года.

© Photo : Нацыянальная бібліятэка БеларусіНамеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша
Больш за 1,5 тысячы долараў: факсіміліе Брэсцкай Бібліі паказалі ў Мінску - Sputnik Беларусь
Намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша

Факсімільнае выданне важыць 15 кілаграмаў і налічвае каля 1500 старонак – гэта самая вялікая кніга ў гісторыі айчыннага друку. Праект прымеркаваны да 1000-годдзя Брэста, якое горад святкуе ў гэтым годзе.

Памер, папера і рукапісныя подпісы ўзноўленыя вельмі дакладна, нават пераплёт выкананы па старажытных тэхналогіях. У самым дарагім выкананні кошт факсімілія можа дасягаць 3500 беларускіх рублёў. Арыгінальная Брэсцкая Біблія вельмі дорага каштавала і ў свае часы, і была аднім з галоўных прадметаў, які перадавалі ў спадчыну.

Зараз падрыхтавана 11 экземпляраў, кнігі адправяцца ў Брэст. Дакладнай інфармацыі пра тыраж няма, выданні будуць друкаваць па замове.

Стужка навiн
0