Большасць дзяржорганаў падтрымлівае абмежаванне продажу алкаголю да 21 года

© Sputnik / Виктор ТолочкоГандаль спіртнымі напоямі
Гандаль спіртнымі напоямі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ведамства таксама прапануе абмежаваць колькасць гандлёвых кропак, якія рэалізуюць алкаголь, і цалкам забараніць рэкламу піва.

МІНСК, 28 жні - Sputnik. Большасць дзяржаўных органаў падтрымлівае ініцыятыву па абмежаванні продажу алкаголю да 21 года, гаворыцца ў адказе намесніка міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, апублікаваным прэс-службай ведамства.

Урач-псіхатэрапеўт і нарколаг, кандыдат медыцынскіх навук Дзмітрый Сайкоў - Sputnik Беларусь
Радыё
Міфы і рэальнасць аб бясшкоднай дозе алкаголю - меркаванне нарколага

Міністэрства аховы здароўя адказала на электронны зварот па пытаннях забароны продажу алкаголю ў начны час і на аўтазапраўках.

"Пытанні, якія датычацца ўнясення змяненняў і дапаўненняў у дзеючае заканадаўства аб абароце алкагольнай прадукцыі знаходзяцца пад пастаянным кантролем міністэрства аховы здароўя", - гаворыцца ў адказе за подпісам Піневіча.

Як нагадаў намеснік міністра, ведамства неаднаразова выступала з ініцыятывамі аб абмежаванні часу і месцаў продажу алкаголю, забароне продажу алкагольных напояў асобам, маладзейшым за 21 год, лімітаванне колькасці гандлёвых кропак, якія рэалізуюць алкаголь, а таксама абмежаванні рэкламы спіртнога.

"Названыя ініцыятывы знайшлі падтрымку з боку большасці органаў дзяржаўнага кіравання і ўключаны ў якасці асобных мерапрыемстваў у падпраграму 3 "Папярэджанне і пераадоленне п'янства і алкагалізму" Дзяржаўнай праграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь" на 2016 - 2020 гады", - адзначылі ў ведамстве.

Ужо прадугледжаны шэраг мер па абмежаванні даступнасці алкаголю: стварэнне паркаў культуры і зон, свабодных ад гандлю спіртным, ініцыяванне поўнай забароны рэкламы слабаалкагольных напояў і піва, а таксама іншыя.

Праца пад гэтым напрамку, падкрэслілі ў Міністэрстве аховы здароўя, знаходзіцца на пастаянным кантролі і атрымае працяг.

Ініцыятыва па абмежаванні продажу алкаголю да 21 года агучвалася ў Беларусі неаднаразова, аднак да гэтага часу рашэнне прынята не было. Акрамя таго, у названай чыноўнікам дзяржпраграме да 2020 года няма пункта аб прапрацоўцы адпаведнага пытання. Наколькі рэальная змена ўзросту продажу спіртнога, пакуль невядома.

Стужка навiн
0