Чэрап Валодзя і пяць гадоў працы, або Як у Віцебску будавалі лодку вікінгаў

© Sputnik / Павел ВурЧэрап Валодзя і пяць гадоў працы, або Як у Віцебску будавалі лодку вікінгаў
Чэрап Валодзя і пяць гадоў працы, або Як у Віцебску будавалі лодку вікінгаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Свой "дракар" віцябляне плануюць на зіму затапіць у Заходняй Дзвіне, а па вясне дастаць з вады і працягнуць на ім плаванне.

Удзельнікі віцебскага клуба гістарычнай рэканструкцыі і мадэлявання Нагльфар пабудавалі "дракар" вікінгаў і адправіліся на ім у Полацк.

Карэспандэнт Sputnik высветліў гісторыю стварэння адзінай такой лодкі ў Віцебску, якая апынулася не менш цікавай за яе шлях ад майстэрні да вады.

Праект даўжынёй ў пяць гадоў

"Нашаму клубу каля 20 гадоў і ідэя стварэння свайго "дракара" лунала ў паветры даўно, паколькі на сцягу Нагльфара намаляваны карабель. Але сам праект нарадзіўся пяць гадоў таму, калі я прапанаваў хлопцам скінуцца, купіць дошкі і, нарэшце, пабудаваць лодку", - распавёў Sputnik Арцём Ляшчына, хірдман (ваявода) клуба Нагльфар.

© Sputnik / Павел ВурУдзельнікі клуба Нагльфар, справа - Арцём Ляшчына
Чэрап Валодзя і пяць гадоў працы, або Як у Віцебску будавалі лодку вікінгаў - Sputnik Беларусь
Удзельнікі клуба Нагльфар, справа - Арцём Ляшчына

Першую партыю бруса выгружалі пад праліўным дажджом. Як прызналіся ўдзельнікі клуба, яны самі не чакалі, што будаўніцтва судна зойме так шмат часу.

© Sputnik / Павел ВурНезвычайную карціну назіралі жыхары Віцебска
Чэрап Валодзя і пяць гадоў працы, або Як у Віцебску будавалі лодку вікінгаў - Sputnik Беларусь
Незвычайную карціну назіралі жыхары Віцебска

"У нас ва ўсіх ёсць асноўная праца, а рэканструкцыя - хобі. Акрамя таго, у клуба няма майстэрняў або гаража, таму будаўніцтва ішло пад адкрытым небам толькі ў добрае надвор'е і ў сезон", - дадаў хірдман.

Па словах Арцёма, за гэтыя пяць гадоў "было шмат страт": і дошкі кралі, і людзі сыходзілі. Пад канец будаўніцтва рэканструктары засталіся з кілем і невялікай колькасцю дошак. І вось, два гады таму "дракар" пачалі будаваць больш актыўна, закансервавалі праект на зіму і гэтым летам скончылі.

Да гэтага часу рэканструктары назапасілі дастаткова вопыту і матэрыялаў, каб атрымалася годнае судна.

"У самым пачатку ў нас не было абсалютна ніякага вопыту ў будаўніцтве лодак. Інфармацыю пра тое, як вікінгі рабілі свае судны, мы бралі ў музеях Нарвегіі і Даніі, куды ездзілі хлопцы, каб паглядзець, як выглядаюць рэканструяваныя караблі. Кансультаваліся з супрацоўнікамі. Акрамя таго, нам дапамагалі спецыялісты з розных краін, прычым некаторыя самі аплачвалі паездку і, прыехаўшы, на месцы паказвалі нам на памылкі", - удакладніў Ляшчына.

Універсальнае судна і скура авечкі

Па словах рэканструктараў, яны зрабілі сваю лодку па тэхналогіі вікінгаў, гэта значыць кіль судна клінкерным метадам (калі дошкі находзяць адна на адну).

"Вікінгі вынайшлі кілевы метад будаўніцтва, што ім дазваляла, не змяняючы судна, плаваць, як па морах, так і па рэках, заходзіць углыб кантынентаў, таму ў іх быў добра развіты гандаль, а таксама яны зараблялі рабаваннем. У той час па нашых рэках хадзілі, у асноўным, пласкадонкі", - распавёў Арцём.

© Sputnik / Павел ВурЛодка вельмі цяжкая - яе пераносяць не менш за дзесяць дарослых мужчын
Чэрап Валодзя і пяць гадоў працы, або Як у Віцебску будавалі лодку вікінгаў - Sputnik Беларусь
Лодка вельмі цяжкая - яе пераносяць не менш за дзесяць дарослых мужчын

Лодка, якую збудавалі члены Нагльфара, месціць да дзесяці членаў экіпажа, але кіраваць ёю можа і адзін чалавек.

На пабудову судна ў рэканструктараў сышло 40 шасціметровых дошак шырынёй 25-30 сантыметраў і 30 літраў бітумнай гідраізаляцыйнай масцікі. Вядома, вікінгі для прамазкі лодак выкарыстоўвалі дзёгаць, але цяпер прасцей знайсці масціку. Затое, як у старажытнасці, усе швы знутры праклалі шкурай авечкі.

Сваю лодку віцебскія рэканструктары назвалі "Ома", што ў перакладзе са скандынаўскага значыць "Бабуля". На пытанне, чаму такая назва, Ляшчына аджартаваўся, што хуткасць рэканструктары парушаць не збіраюцца, а ў бабулі заўсёды ўсе ўнукі накормленыя.

Чэрап Валодзя і паход у Полацк

Першае, што ў лодцы прыцягвае погляд - гэта каровін чэрап, які вісіць на носе. Па словах удзельнікаў клуба, яго завуць Валодзя і ён у Нагльфары ледзь не з самага заснавання клуба. Натуральна, пасля пабудовы лодкі Валодзю дасталася самае ганаровае месца: "Гэта свайго роду даніна татэмізму продкаў", - растлумачылі рэканструктары.

© Sputnik / Павел ВурЧэрап Валодзя і лодка Бабуля
Чэрап Валодзя і пяць гадоў працы, або Як у Віцебску будавалі лодку вікінгаў - Sputnik Беларусь
Чэрап Валодзя і лодка Бабуля

Лодка ўжо прайшла выпрабаванні, дзе паказала сябе выдатным плавальным сродкам, таму шасцёра ўдзельнікаў клуба адправіліся на ёй па Заходняй Дзвіне ў Полацк. Там у канцы жніўня будзе праходзіць міжнародны фестываль "Шлях з варагаў у грэкі", дзе ўжо збіраюцца караблі эпохі вікінгаў.

"Наша судна - адзінае падобнага роду, пабудаванае ў Віцебску, і другое - у вобласці", - растлумачыў Арцём Ляшчына.

© Sputnik / Павел ВурЧэрап Валодзя суправаджае клуб на ўсіх мерапрыемствах
Чэрап Валодзя і пяць гадоў працы, або Як у Віцебску будавалі лодку вікінгаў - Sputnik Беларусь
Чэрап Валодзя суправаджае клуб на ўсіх мерапрыемствах

Шлях з Віцебска да Полацка, па якім у свой час плавалі і варагі, павінен заняць у рэканструктараў тыдзень. Плыць будуць толькі днём. Па пару дзён адводзіцца на пераадоленне двух складаных участкаў: пантоннага моста ў Бешанковічах і гідраэлектрастанцыі ў Полацку - там лодку прыйдзецца несці на плячах.

© Sputnik / Павел ВурДоўгачаканы спуск плаўсродка на ваду
Чэрап Валодзя і пяць гадоў працы, або Як у Віцебску будавалі лодку вікінгаў - Sputnik Беларусь
Доўгачаканы спуск плаўсродка на ваду

Плыць удзельнікі клуба збіраюцца ў гістарычных строях, нават ваду яны будуць захоўваць у драўляных бочках. Адзінае, што ў іх будзе сучаснага - выратавальныя камізэлькі.

Дарэчы, каб спусціць "Бабулю" на ваду, удзельнікі клуба мусілі несьці лодку амаль паўтара кіламетра: ад Кіраўскага моста ў Віцебску да моста Блахіна. Паколькі судна атрымалася цяжкім, неслі яго каля дзесяці чалавек, з перыядычнымі прыпынкамі.

© Sputnik / Павел ВурПраверку першай вадой лодка прайшла
Чэрап Валодзя і пяць гадоў працы, або Як у Віцебску будавалі лодку вікінгаў - Sputnik Беларусь
Праверку першай вадой лодка прайшла

Пасля вяртання з фестывалю з Полацка лодку плануюць размясціць на пастаяннае базаванне паміж мастамі Блахіна і Кіраўскім. Рэканструктары збіраюцца не толькі самі на ёй плаваць, але і катаць людзей. Што рабіць з лодкай пасля заканчэння сезона навігацыі, удзельнікі клуба пакуль не вырашылі, але цалкам верагодна, што яе затопяць да наступнага года - так паступалі вікінгі.

"Калі лодку на зіму выцягнуць з вады, то дрэва рассохнецца і яго зноў прыйдзецца адмачваць", - растлумачылі рэканструктары.

Цалкам верагодна, што праз год-два члены клуба пабудуюць яшчэ адно судна, але ўжо больш вялікіх памераў.

Стужка навiн
0