Бязвізавы ўезд у рэспубліку дазволены грамадзянам 74 дзяржаў у сувязі з правядзеннем у Мінску лёгкаатлетычнага матчу Еўропа - ЗША, які пройдзе на стадыёне Дынама 9-10 верасня. Правіла дзейнічае не толькі для тых, хто прыляціць на самалёце ў Нацыянальны аэрапорт, але і для тых, хто будзе перасякаць дзяржаўную мяжу на іншых відах транспарту.
"Адпаведны рэжым уезду ўсталяваны для спартсменаў, начальнікаў каманд, трэнераў, суддзяў і цэлага шэрагу замежных грамадзян, якія маюць акрэдытацыю еўрапейскай федэрацыі лёгкай атлетыкі і прад'явяць яе ў пунктах пропуску на дзяржаўнай мяжы", - адзначыў Бягун.
Акрамя таго, бязвізавы рэжым таксама будзе дзейнічаць і для тых, хто пажадае прыехаць у Мінск на закрыццё байкерскага сезону 13-14 верасня.
Аўдыё-каментар начальніка дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксея Бягуна слухайце на радыё Sputnik Беларусь.