МІНСК, 29 жні - Sputnik. Вядомая беларуская вяслярка, двухразовая алімпійская чэмпіёнка Кацярына Карстэн абвясціла аб завяршэнні прафесійнай кар'еры. Пра гэта паведаміў Нацыянальны алімпійскі камітэт.
"Сёння сумны дзень для беларускага спорту. Аб завяршэнні кар'еры абвясціла сапраўды Вялікая беларуская спартсменка. Двухразовая алімпійская чэмпіёнка (Атланта-1996 года, Сідней-2000), срэбная (Афіны-2004) і двойчы бронзавая прызёрка Алімпійскіх гульняў (Барселона-1992, Пекіна-2008 ), шасціразовая чэмпіёнка свету, удзельніца сямі Алімпіяд (1992-2016), першая алімпійская чэмпіёнка суверэннай Рэспублікі Беларусь, першы ў гісторыі краіны поўны кавалер ордэна Айчыны і ўладальніца велізарнай колькасці іншых перамог, званняў і тытулаў - Кацярына Карстэн назаўсёды ўпісала сваё імя ў гісторыю нашай краіны і сусветнага спорту", - сказана ў паведамленні НАК.
Калегі падзякавалі спартсменцы за неверагодныя эмоцыі і натхненне, якія яна дарыла на працягу цудоўнай кар'еры.
Дадамо, што Кацярына Карстэн нарадзілася 2 чэрвеня 1972 годзе ў вёсцы Асечана Крупскага раёна. Спортам пачала займацца ў 1987 годзе, яна выбрала акадэмічную грэблю і трэніравалася ў дасведчанага настаўніка Анатоля Квяткоўскага.
У 1997 годзе Карстэн пераехала з Беларусі ў нямецкі Патсдам, цяпер жыве ў Кёльне разам са сваім мужам бізнесменам Вільфрыдам Карстэном і дачкой Аляксандрай. Дзякуючы сваім поспехам у спорце атрымала мянушку Кацярына Вялікая.