МІНСК, 29 жні - Sputnik. Нямецкі парламентарый Барбара Хендрыкс адкарэктавала сваю заяву па перспектывах падпісання "візавага пагаднення" паміж Еўрасаюзам і Беларуссю.
Група нямецкіх дэпутатаў наведвала Беларусь на мінулым тыдні. Яшчэ знаходзячыся ў Мінску, прадстаўнік дэлегацыі Барбара Хендрыкс заявіла ў сябе ў Facebook пра ўпэўненасць у падпісанні пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму ў лютым, пасля чаго шматлікія СМІ заявілі аб тым, што гэтае пытанне "зноў адкладаецца".
Зрэшты, пазней Хендрык адрэдагавала свой запіс.
"Мы бачым, што Мінск шукае кантакты з еўрапейскімі краінамі. Таму я ўпэўненая, што запланаванае пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму ў будучым лютым уступіць у сілу і будзе напоўнена рэальным зместам", - адзначыла яна.
Нагадаем, пасол Еўрасаюза ў Беларусі Андрэа Віктарын раней заяўляла пра тое, што візавае пагадненне будзе падпісана ўжо восенню і ўступіць у сілу да змены візавых правілаў ЕС і павелічэння консульскага збору да 80 еўра.
Беларусь і Еўрасаюз спрабуюць дамовіцца аб спрашчэнні візавага рэжыму апошнія некалькі гадоў. Мяркуецца, што дакумент будзе падпісаны разам з пагадненнем па рэадмісіі.
Чытайце таксама:
- Лукашэнка даручыў хутчэй вырашыць пытанні па візах з ЕС і Расіяй
- Урад Беларусі разлічвае падпісаць візавае пагадненне з ЕС восенню
- Шэнгенскія візы для беларусаў падаражэюць з 12 студзеня 2020 года