https://bel.sputnik.by/20190829/Slavutyya-zhanchyny-Belarus-batanchny-bog--Zoska-Veras--yae-znakamty-slonk-1042536164.html
Славутыя жанчыны Беларусі: "батанічны бог " Зоська Верас і яе знакаміты слоўнік
Славутыя жанчыны Беларусі: "батанічны бог " Зоська Верас і яе знакаміты слоўнік
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра навуковю дзейнасць знакамітай пісьменніцы і, працягваючы яе справу, вучыць гатаваць стравы з мятай. 29.08.2019, Sputnik Беларусь
2019-08-29T13:26+0300
2019-08-29T13:26+0300
2019-08-29T13:34+0300
спадчына
культура
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103365/45/1033654552_0:245:5071:3097_1920x0_80_0_0_49b581ba128c94800721291c7601aaf8.jpg
Аказваецца, на творчым рахунку гэтай жанчыны былі не толькі вершы, але і навукова-папулярныя тэксты, у якіх яна распавядала аб выкарыстанні пэўных раслін.Яшчэ ў 1912-1913 гадах Зоська Верас пачала складаць "Батанічны зельнік", у апісаннях выкарыстоўваючы на першым месцы назвы раслін менавіта па-беларуску. Яна паходзіла з сям’і, дзе размаўлялі па-польску, але лічыла, што варта дбаць пра захаванне багацця і чысціні мовы, не дапускаючы знікнення беларускіх назваў.Вынікам яе навуковых заняткаў батанікай стала з’яўленне "Беларуска-польска-расейка-лацінскага батанічнага слоўніка" ў 1924 годзе ў Вільні ў газеце "Голас Беларуса". Цяпер арыгінал гэтага слоўніка захоўваецца ў Нью-Ёрку. У яго ўвайшлі 302 расліны, якія мелі 424 беларускія назвы. Гэта быў першы беларускі слоўнік такога тыпу, лагічным працягам якога ў 1934-ым годзе стала брашура "Гісторыя ўжывання зёлак у лячэнні".Пра такога чалавека як Зоська Верас сёння сказалі б, што яна была генератарам ідэй. Яе энэргіі хапала на навуковую працу, літаратурную, грамадскую, тэатральна-мастацкую дзейнасць. Напрыклад яна запрашала мастакоў да сябе ў сад замалёўваць расліны ў розныя перыяды вегетацыі, збірала і сушыла зёлкі, расфасоўвала ў шкляныя слоічкі. Так яна рабіла экспанаты для аддзела зёлкавых раслін ў школьным музеі вёскі Гудзевічы, што ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці. У гэтым музеі яна прапанавала стварыць залу народнай медыцыны. Адначасова Людвіка Антонаўна займалася стварэннем рэцэптаў зёлкавых збораў. Нягледзячы на сталы ўзрост пісменніца працягвала асветніцкую дзейнасць. Калі яе сябра з Амерыкі даслаў кнігу аб лекавых раслінах, то ў свае 98 гадоў яна нястомна рабіла пераклад гэтай кнігі на беларускую мову.Веды аб травалячэнні або фітатэрапіі ў народзе не страчаны. На хвалі цікавасці да метадаў лячэння зёлкамі ў розных кутках Беларусі ўзнікаюць музеі і клубы прысвечаныя гэтаму, а на прыватных агародах усё часцей ўзнікаюць "аптэкарскія" градкі.Сакрэты старой зяляркі: мятаГатункаў гэтай духмянай расліны не мала і большасці вядома толькі мята перачная, якая расце толькі на падворку. Але гэту духмяную, лекавую расліну можна сустрэць і ў лесе, і ў лузе, і проста на агародзе ў выглядзе злоснага пустазелля. Кожны гатунак мае свой непаўторны водар і смак. Здаўна мяту выкарыстоўваюць як лекі і як цудоўны дадатак у кулінарыі.Збіраюць мяту, калі расліна толькі пачынае цвісці. Мята моцны антысептык, заспакойваючы, патагонны, спазмалітычны, супрацьсутаргавы і араматычны сродак. Настой з лісця паляпшае страваварэнне, лечыць кашаль, дапамагае пры гепаціце і вадзянцы. Настоем палошчуць хворае горла, зубы. Прымочкамі лекуюць вушы, алергічныя высыпанні, залатуху і рахіт у дзяцей.Захоўваюць сыравіну ў плотна закрытых слоіках у сухім і цёмным месцы, каб выкарыстоўваць не толькі для лячэння, але і ў кулінарыі.Боршч з мятай перачнайІнгрыдыенты:Як гатаваць:Лёгкі мясны булён запраўляюць накрышанай бульбай, морквай, капустай і таматным соусам. Пасля адварвання амаль да гатовасці, дадаюць натаркаваныя тушаныя буракі, дадаюць сцяблінку мяты, даводзяць да кіпення. Падаюць цёплым, пасыпаюць зелянінай і запраўляюць смятанай.Мяса нутрыі, тушанае з лісцем мятыІнгрыдыенты:Як гатваць:Мяса нутрыі памыць і нарэзаць, укласці ў гусятніцу, накрыць нарэзанай кольцамі цыбуляй, пятрушкай, морквай, дадаць лісце мяты, уліць 100-150 мл вады, тушыць да гатовасці перыядычна даліваючы ваду.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20190728/Khto-takaya-matsyardushka-narykhtovaem-lekavyya-raslny-pa-tradytsyyakh-prodka-1042141573.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103365/45/1033654552_308:0:4763:3341_1920x0_80_0_0_c41760dfdd989cc8e50c719408e625e0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, культура
Славутыя жанчыны Беларусі: "батанічны бог " Зоська Верас і яе знакаміты слоўнік
13:26 29.08.2019 (абноўлена: 13:34 29.08.2019) Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра навуковю дзейнасць знакамітай пісьменніцы і, працягваючы яе справу, вучыць гатаваць стравы з мятай.
Аказваецца, на творчым рахунку гэтай жанчыны былі не толькі вершы, але і навукова-папулярныя тэксты, у якіх яна распавядала аб выкарыстанні пэўных раслін.
Яшчэ ў 1912-1913 гадах Зоська Верас пачала складаць "Батанічны зельнік", у апісаннях выкарыстоўваючы на першым месцы назвы раслін менавіта па-беларуску. Яна паходзіла з сям’і, дзе размаўлялі па-польску, але лічыла, што варта дбаць пра захаванне багацця і чысціні мовы, не дапускаючы знікнення беларускіх назваў.
Вынікам яе навуковых заняткаў батанікай стала з’яўленне "Беларуска-польска-расейка-лацінскага батанічнага слоўніка" ў 1924 годзе ў Вільні ў газеце "Голас Беларуса". Цяпер арыгінал гэтага слоўніка захоўваецца ў Нью-Ёрку. У яго ўвайшлі 302 расліны, якія мелі 424 беларускія назвы. Гэта быў першы беларускі слоўнік такога тыпу, лагічным працягам якога ў 1934-ым годзе стала брашура "Гісторыя ўжывання зёлак у лячэнні".
Пра такога чалавека як Зоська Верас сёння сказалі б, што яна была генератарам ідэй. Яе энэргіі хапала на навуковую працу, літаратурную, грамадскую, тэатральна-мастацкую дзейнасць. Напрыклад яна запрашала мастакоў да сябе ў сад замалёўваць расліны ў розныя перыяды вегетацыі, збірала і сушыла зёлкі, расфасоўвала ў шкляныя слоічкі. Так яна рабіла экспанаты для аддзела зёлкавых раслін ў школьным музеі вёскі Гудзевічы, што ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці. У гэтым музеі яна прапанавала стварыць залу народнай медыцыны. Адначасова Людвіка Антонаўна займалася стварэннем рэцэптаў зёлкавых збораў. Нягледзячы на сталы ўзрост пісменніца працягвала асветніцкую дзейнасць. Калі яе сябра з Амерыкі даслаў кнігу аб лекавых раслінах, то ў свае 98 гадоў яна нястомна рабіла пераклад гэтай кнігі на беларускую мову.
Веды аб травалячэнні або фітатэрапіі ў народзе не страчаны. На хвалі цікавасці да метадаў лячэння зёлкамі ў розных кутках Беларусі ўзнікаюць музеі і клубы прысвечаныя гэтаму, а на прыватных агародах усё часцей ўзнікаюць "аптэкарскія" градкі.
Сакрэты старой зяляркі: мята
Гатункаў гэтай духмянай расліны не мала і большасці вядома толькі мята перачная, якая расце толькі на падворку. Але гэту духмяную, лекавую расліну можна сустрэць і ў лесе, і ў лузе, і проста на агародзе ў выглядзе злоснага пустазелля. Кожны гатунак мае свой непаўторны водар і смак. Здаўна мяту выкарыстоўваюць як лекі і як цудоўны дадатак у кулінарыі.
Збіраюць мяту, калі расліна толькі пачынае цвісці. Мята моцны антысептык, заспакойваючы, патагонны, спазмалітычны, супрацьсутаргавы і араматычны сродак. Настой з лісця паляпшае страваварэнне, лечыць кашаль, дапамагае пры гепаціце і вадзянцы. Настоем палошчуць хворае горла, зубы. Прымочкамі лекуюць вушы, алергічныя высыпанні, залатуху і рахіт у дзяцей.
Захоўваюць сыравіну ў плотна закрытых слоіках у сухім і цёмным месцы, каб выкарыстоўваць не толькі для лячэння, але і ў кулінарыі.
- 300 мл булёну
- 30 г бульбы
- 20 г морквы
- 15 г цыбулі
- 40 г капусты
- 30 г таматнага соусу
- 60 г бураку
- 15 г смятаны
- 5-6 лісцікаў мяты
- Соль па смаку
Лёгкі мясны булён запраўляюць накрышанай бульбай, морквай, капустай і таматным соусам. Пасля адварвання амаль да гатовасці, дадаюць натаркаваныя тушаныя буракі, дадаюць сцяблінку мяты, даводзяць да кіпення. Падаюць цёплым, пасыпаюць зелянінай і запраўляюць смятанай.
Мяса нутрыі, тушанае з лісцем мяты
- 200 г мяса нутрыі
- 70 г цыбулі
- 50 гр морквы
- 10 г лісця мяты
- 20 г карняплоду пятрушкі
- Соль і спецыі па смаку
Мяса нутрыі памыць і нарэзаць, укласці ў гусятніцу, накрыць нарэзанай кольцамі цыбуляй, пятрушкай, морквай, дадаць лісце мяты, уліць 100-150 мл вады, тушыць да гатовасці перыядычна даліваючы ваду.