МІНСК, 29 жні - Sputnik. Вядомы французскі акцёр Жэрар Дэпардзье пакуль не пачаў будаваць дом пад Мінскам, аднак праект будучага жылля існуе, пра гэта заявіў агенцтву РІА "Новости" агент акцёра Арно Фрыле.
Паводле яго слоў, Дэпардзье сапраўды атрымаў у арэнду тэрмінам на 99 гадоў зямлю пад Мінскам - гэта адбылося ў 2015 годзе.
Ён адзначыў, што адміністрацыйныя працэдуры па афармленні землі былі вельмі доўгімі.
"Пакуль ніякіх работ на ўчастку не ідзе, яшчэ нічога не пачалося - рашэнне адміністрацыйных пытанняў было доўгім. Але праект дома існуе", - сказаў Фрыле.
Як раней паведамляў Sputnik, Дэпардзье атрымаў участак пад Мінскам у вёсцы Лапаравічах на вуліцы Спартыўнай, дзе знаходзіцца катэдж чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкі па біятлоне Дар'і Домрачавай. Мясцовыя жыхары не былі здзіўлены гэта навіной і нават паказалі надзел, які, па іх словах, акцёр "ледзь не сам выбіраў".
Вядомы француз быў у Беларусі двойчы: у 2015 і 2017 гадах. Падчас першага візіту ён сустрэўся з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, які навучыў акцёра касіць. А ў 2017-м Дэпардзье вярнуўся і наведаў Мінскі завод вінаградных вінаў.
У інтэрв'ю беларускаму тэлебачанню Дэпардзье заявіў, што Беларусь зрабіла на яго "незвычайнае ўражанне", яна падобная на Швейцарыю, але толькі "чысцей і цікавей". Пазней у інтэрв'ю часопісу Le Figaro TV Magazine акцёр заявіў, што мае намер прадаць усю сваё маёмасць у Францыі і некаторы час пажыць у Беларусі.
Нагадаем, што 1 студзеня 2013 года прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прадастаўленні Дэпардзье расійскага грамадзянства. Пры гэтым акцёр мае права захаваць і свой французскі пашпарт.