МІНСК, 30 жні - Sputnik. Кіраўнік беларускага МЗС сустрэўся з новым паслом Вялікабрытаніі Жаклін Перкінс, паведамілі ў знешнепалітычным ведамстве.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ўручыла копіі даверчых грамат.
"У ходзе сустрэчы бакі разгледзелі актуальныя пытанні беларуска-брытанскага супрацоўніцтва, сітуацыю ў рэгіёне", - адзначылі ў МЗС.
Макей пажадаў Перкінс цікавай і плённай працы ў нашай краіне.
Пра тое, што новым паслом Вялікабрытаніі ў Беларусі стане Жаклін Перкінс, стала вядома ў чэрвені гэтага года.
Перкінс вывучала рускую мову перад тым, як прыехаць у Беларусь. З 2013 па 2018 гады яна была намеснік кіраўніка брытанскай місіі ў Кувейце. У розныя гады таксама яна працавала ў Міністэрстве замежных спраў і па справах Садружнасці, Бахрэйне, Егіпце і ААЭ.
Дыпладогі ў пасольстве
Сёння паведамленне аб прыбыцці Перкінс у Мінск апублікавала і пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі. На здымку дыпламат разам з двума сваімі сабакамі, якіх яны таксама прывезла з сабой - Спаркі і Кэсідзі. У афіцыйным запісе пасольства ў Facebook сабак назвалі "дыпладогамі" - ад спалучэння ангельскіх слоў "дыпламатычны" і "сабака".
Падпісчыкі старонкі пасольства новага пасла і яе гадаванцаў ужо ўспрынялі добразычліва. Адна з каментатараў назвала "дыпладогамі" мілкамі, а другі распавёў, як завуць яго ўласнага гадаванца.