"Бітва": выйшаў у пракат фільм пра танцы, зняты паводле сцэнару Курэйчыка

© Sputnik / Роман Шантар"Бітва": выйшаў у пракат фільм пра танцы, зняты паводле сцэнару Курэйчыка
Бітва: выйшаў у пракат фільм пра танцы, зняты паводле сцэнару Курэйчыка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Новы фільм пра танцора, які страціў слых, у якім сааўтарам сцэнарыя выступіў беларус Андрэй Курэйчык, выйшаў у пракат.

МІНСК, 1 вер - Sputnik. Фільм пра танцора "Бітва" паводле сцэнарыя беларуса Андрэя Курэйчыка, выйшаў у пракат, карціну зняў рэжысёр Анар Абасаў, яму ж належыць ідэя фільма.

Абасаў скончыў майстэрню Аляксея Учыцеля і Аляксея Гелейна ў Вгiке. У юнацтве ён захапляўся танцамі, гастраляваў, удзельнічаў у шоу MTV "Зорка танцпола", ставіў нумары для "Фабрыкі зорак".

"У час вучобы ў Вгiке я пазнаёміўся з Максімам Шэйніным, кіраўніком танцавальнага калектыву дзяцей са слабым слыхам, якія выходзілі нават на звычайныя конкурсы. Тады я зняў дакументальны фільм пра яго, а потым задумаў поўнаметражнае гульнявое кіно, але доўга не мог "злавіць" сюжэт", - распавёў рэжысёр.

А пасля Абасаў знайшоў незвычайны паварот - вырашыў распавесці аб танцоры, які губляе слых і ўсё-такі спрабуе дасягнуць поспеху. Разам з Курэйчыкам ён сустракаўся з людзьмі, чые гісторыі маглі б легчы ў аснову сюжэту.

"На самой справе вялікая колькасць людзей праходзілі ўнутраны шлях ад дэпрэсіі да "знаходжання" сапраўднага сябе, насуперак усяму, і гэта тычылася не толькі танца і глухаты, але і слепаты, і страты руху", - падзяліўся Курэйчык.

Ён адзначыў, што для аўтараў карціны важным было не спекуляваць на жалю, а паказаць гісторыю чалавека, які знайшоў сілу. У галоўнага героя няма аднаго прататыпа, гэты персанаж аб'яднаў гісторыі розных людзей.

Нават пасля працяглага кастынгу знайсці прыдатнага прафесійнага танцора на галоўную ролю не ўдалося. У выніку выбар упаў на акцёра кіно і тэатра "Гогаль-цэнтр" Рыналя Мухаметава. Ён сыграў у фільме "Часовыя цяжкасці", а раней займаўся брэйк-дансам.

"У Рынале ёсць самае галоўнае для гэтай ролі - драйв, таму што іграць чалавека, які атрымаў траўму і страшна мучыцца, і ўсё ў яго дрэнна, а потым раптам перамагае, можа толькі чалавек, які і ў жыцці на такое здольны. У выканаўцу гэтай ролі павінна была быць энергетыка пераадолення і энергетыка перамогі, і гэта ў Рынале ёсць", - лічыць Курэйчык.

Абасаў прыцягнуў да здымак харэографа Яўгена Барышава, а таксама мноства танцораў, вядомых ва ўсім свеце, сярод якіх калектывы House of Bonchinche, Top9, Цімур Камхадхе з каманды Predatorz, Атажан Алаберэнаў і іншыя.

Стужка навiн
0