https://bel.sputnik.by/20190902/Zoaabarontsy-nazval-ptushku-2020-goda-1042601721.html
Зоаабаронцы назвалі птушку 2020 года
Зоаабаронцы назвалі птушку 2020 года
Sputnik Беларусь
Птушкай цяперашняга, 2019 года з'яўляецца вялікі падорлік. 02.09.2019, Sputnik Беларусь
2019-09-02T10:21+0300
2019-09-02T10:21+0300
2023-04-17T13:54+0300
прырода
у беларусі
навіны
птушка года
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104260/00/1042600002_0:0:2797:1574_1920x0_80_0_0_3b87f5657c113052611eb18f831d2754.jpg
МІНСК, 2 вер - Sputnik. Вялікі глушэц стаў птушкай 2020 года, распавялі арнітолагі.Птушку года абвясцілі на першым гарадскім сацыяльным фестывалі IBB Jubilaums Fest у гонар 25-годдзя Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Рау.Нацыянальную кампанію "Птушка года" арнітолагі праводзяць з 2000 года. Задача кампаніі адначасова і ў тым, каб прыцягнуць увагу да канкрэтнай птушкі і праблем гэтага віду, і ў тым, каб заахвоціць людзей наглядам за птушкамі.Птушкай цяперашняга, 2019 года з'яўляецца вялікі падорлік. Глушэц стаў дваццатай птушкай, якую выбіралі ў межах кампаніі "Птушка года".Глушэц атрымаў сваё імя з-за таго, што падчас часткі сваёй шлюбнай песні ён нічога не чуе. Менавіта ў гэты момант чалавек можа падысці да яго бліжэй за ўсё, і гэта робіць птушку асабліва ўразлівай. У іншых мовах яго часам называюць "лясной курыцай" і нават "лясны канём": яго шлюбная песня часам нагадвае пошчак капытоў.Толькі ў пачатку жыцця глушцы сілкуюцца казуркамі, а пасля пераходзяць у разрад вегетарыянцаў. Дарэчы, у страўніку ў глушца ёсць дробныя каменьчыкі, якія дапамагаюць перамолваць ежу. У страўніку дарослай асобіны можа быць да сямідзесяці такіх камянёў.Глушцы пазбягаюць прасек, так што калі хочаце ўбачыць гэтую птушку, шукаць яе прыйдзецца ў глухім хвойным лесе.Штогод "Белпошта" выпускае маркі і манеты з выявай птушкі года, так што ўжо хутка можна будзе наляпіць на канверт марку з глушцом.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104260/00/1042600002_0:0:2479:1859_1920x0_80_0_0_88808927cd2077ed5dd8110206ae285a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
прырода, у беларусі, навіны , птушка года, беларусь
прырода, у беларусі, навіны , птушка года, беларусь
Зоаабаронцы назвалі птушку 2020 года
10:21 02.09.2019 (абноўлена: 13:54 17.04.2023) Птушкай цяперашняга, 2019 года з'яўляецца вялікі падорлік.
МІНСК, 2 вер - Sputnik. Вялікі глушэц стаў птушкай 2020 года, распавялі арнітолагі.
Птушку года абвясцілі на першым гарадскім сацыяльным фестывалі IBB Jubilaums Fest у гонар 25-годдзя Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Рау.
Нацыянальную кампанію "Птушка года" арнітолагі праводзяць з 2000 года. Задача кампаніі адначасова і ў тым, каб прыцягнуць увагу да канкрэтнай птушкі і праблем гэтага віду, і ў тым, каб заахвоціць людзей наглядам за птушкамі.
Птушкай цяперашняга, 2019 года з'яўляецца вялікі падорлік. Глушэц стаў дваццатай птушкай, якую выбіралі ў межах кампаніі "Птушка года".
Глушэц атрымаў сваё імя з-за таго, што падчас часткі сваёй шлюбнай песні ён нічога не чуе. Менавіта ў гэты момант чалавек можа падысці да яго бліжэй за ўсё, і гэта робіць птушку асабліва ўразлівай. У іншых мовах яго часам называюць "лясной курыцай" і нават "лясны канём": яго шлюбная песня часам нагадвае пошчак капытоў.
Толькі ў пачатку жыцця глушцы сілкуюцца казуркамі, а пасля пераходзяць у разрад вегетарыянцаў. Дарэчы, у страўніку ў глушца ёсць дробныя каменьчыкі, якія дапамагаюць перамолваць ежу. У страўніку дарослай асобіны можа быць да сямідзесяці такіх камянёў.
Глушцы пазбягаюць прасек, так што калі хочаце ўбачыць гэтую птушку, шукаць яе прыйдзецца ў глухім хвойным лесе.
Штогод "Белпошта" выпускае маркі і манеты з выявай птушкі года, так што ўжо хутка можна будзе наляпіць на канверт марку з глушцом.