Людзі страчваюць розум - яны ўсур'ёз плануюць уварвацца на базу ВПС ЗША, каб праверыць, ці няма ў знакамітай "Зоне 51" праўды аб іншапланецянах. У Facebook свой інтарэс да сустрэчы пацвердзілі 2 мільёны карыстальнікаў, яшчэ 1,4 мільёна цікавяцца мерапрыемствам.
Напярэдадні "штурму" Sputnik пагаварыў з беларусамі пра тое, ці вераць яны самі ў магчымасць існавання жыцця ў сусвеце. Нашы суайчыннікі на пытанне аб іншапланецянах смяюцца і асаблівай зацікаўленасці да іх не выказваюць.
"Няма доказу ні іх прысутнасці, ні адсутнасці", - заўважае адзін з апытаных.
Іншы кажа, што ў сусвеце мільярды тысяч галактык, можа, дзе-небудзь і ёсць пазаземны розум.
"Пагутарыць з імі ў нас не атрымаецца, таму што гэта вельмі-вельмі далёка", - разумна заўважае іншы.
"Мы жывем на маленькай планеце у вялікім сусвеце", - філасофствуе трэці.
Чацвёрты разважае, што перасоўваліся б патэнцыйныя іншапланецяне, калі б існавалі, на лятучых талерках. А выглядаюць яны так: "зялёныя з вялікай галавой і вялікімі вачыма". Толькі, зразумела, не існуюць.
Глядзіце відэа Sputnik, каб даведацца пра стаўленне беларусаў да іншапланецян.