МІНСК, 3 вер - Sputnik. Генеральны сакратар Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) Томас Грэмінгер на сустрэчы з беларускім прэзідэнтам адзначыў ролю Беларусі ў дасягненні мінскіх пагадненняў (Мінск-1), паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Генеральны сакратар прыбыў у Беларусь для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі па пытаннях барацьбы з тэрарызмам. Сёння ў адкрыцці гэтага маштабнага антытэрарыстычнага форуму прыняў удзел і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашеекно, які таксама сустрэўся з Грэмиінгерам.
"Хачу выказаць глыбокую падзяку за актыўны ўдзел у справе садзейнічання міру і бяспецы, ваша актыўнае супрацоўніцтва з АБСЕ, правядзенне шэрагу сустрэч, у тым ліку кантактнай групы, садзейнічанне ініцыятывам, якія накіраваны на ўмацаванне міру і бяспекі", - сказаў генеральны сакратар АБСЕ на сустрэчы з Лукашэнкам.
Ён таксама адзначыў удзел Беларусі ў дасягненні мінскіх дамоўленасцяў ("Мінск-1") і ўзгадненні комплексу мер па выкананні мінскіх пагадненняў ("Мінск-2").
"Было вельмі прыемна пачуць тое, што вы казалі пра "Мінск-2". Лічу, што нам трэба працягваць дыскусію па гэтым пытанні", - сказаў Грэмінгер.
Грэмінгер ужо ў чацвёрты раз прыязджае ў Беларусь за апошнія 14 месяцаў.
У сваю чаргу Лукашэнка адзначыў, што наша краіна працягне ісці ў кірунку ўмацавання міру і бяспекі ў Еўропе.
"Мы стараемся адпавядаць таму ўзроўню, ступені даверу, якія атрымліваем ад вас, ад міжнародных арганізацый у плане рэгіянальнай бяспекі", - сказаў беларускі прэзідэнт.