Відэа

Баскетбольны клуб "Цмокi-Мiнск" прадставіў свой новы лагатып

Падпісацца
Мінскія "Цмокi" напярэдадні старту ў сезоне 2019/2020 прэзентавалі абноўлены лагатып, глядзіце яго на відэа.

Сталічная каманда таксама прадставіла ў аўторак новую лінейку сувенірнай прадукцыі. Прэзентацыя прайшла ў спарткомплексе "Цмокаў".

Новы лагатып выкананы ў мінімалістычным стылі. Дызайнеры прыбралі аранжавы колер, пакінулі белы і сіні. Цмок захаваны. Як патлумачылі ў прэс-службе каманды, новы лагатып аб'ядноўвае сiлу гэтага дракона і энергію баскетбольнага мяча.

Гэтая версія стала чацвёртай эмблемай сталічных "цмокаў" за апошнія сем гадоў. Нагадаем, да 2012 года клуб называўся "Мінск-2006".

Стужка навiн
0