МІНСК, 4 вер - Sputnik. НАТА зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Беларуссю ў сферы кантролю за ўзбраеннямі, заявіў у сераду генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг.
Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась раней паведаміў, што адносіны рэспублікі з Паўночнаатлантычным альянсам развіваюцца не ва ўрон супрацоўніцтву з Расіяй.
"Беларусь - гэта сусед НАТА, мы верым у дыялог па пытаннях бяспекі, транспарэнтнасці, павышэння прадказальнасці, а таксама па пытаннях кантролю за ўзбраеннямі", - сказаў Столтэнберг журналістам.
Ён адзначыў, што НАТА ўжо працуе з рэспублікай па пытаннях нераспаўсюджвання ядзернай зброі.
На думку генеральнага сакратара, такое супрацоўніцтва выгадна як для альянса, так і для рэспублікі. Столтэнберг падкрэсліў, што дыялог вядзецца па прычыне суседства краін НАТА з Беларуссю.
Што тычыцца знешняй палітыцы рэспублікі, генеральны сакратар НАТА адзначыў, што ў Беларусі павінна быць права на свой уласны шлях, і альянс будзе яго паважаць.