МІНСК, 5 вер - Sputnik. Брэсцкі футбольны клуб "Дынама-Брэст" правядзе дабрачынны матч з польскай "Ягелоніяй", паведамілі ў прэс-службе берасцейцаў.
"Таварыскі матч паміж футбольнымі клубамі "Дынама-Брэст" і польскай "Ягелоніяй" стане развітальным для Рамана Васілюка, які ўжо завяршыў кар'еру", - распавялі ў клубе.
Кіраўніцтва берасцейцаў прыняло рашэнне зрабіць гульню дабрачыннай - усе сродкі пойдуць на лячэнне дзевяцігадовага Мікіты Палуянава, які ў маі страціў частку левай нагі.
Паядынак "Дынама-Брэст" - "Ягелонія" адбудзецца ў суботу, 7 верасня, на хатнім стадыёне берасцейцаў. Стартавы свісток прагучыць у 17:30.
Нагадаем, 40-гадовы завяршыў кар'еру ў студзені гэтага года. За брэсцкі клуб ён правёў 240 матчаў і забіў 96 галоў. Акрамя роднага клуба, беларус абараняў колеры мазырскай "Славіі", маскоўскага "Спартака", мінскага "Дынама", тэль-авіўскага "Хапоэля", "Гомеля", "Мінска", БАТЭ і гродзенскага "Нёмана". Ён двойчы станавіўся чэмпіёнам Беларусі (2000, 2012).
У складзе зборнай Беларусі правёў 24 матчы і забіў 10 галоў.