Фота

"Сплин", Гедымін, танцы на сталах. Як Ліда гуляла на Lidbeer-2019

Падпісацца
У гэтым годзе фестываль Lidbeer адзначыў пяты дзень нараджэння, у чарговы раз ператварыўшы Ліду ў вялікую забаўляльную пляцоўку і рэстаран пад адкрытым небам.

Беларуская копія Актобэрфэста - фестываль хмеля, соладу і вады Lidbeer-2019 у пяты раз прайшоў у Лідзе 7 верасня. Як гуляла і гула ў гэты дзень Ліда, распавядае ў фотастужцы карэспандэнт Sputnik Іна Грышук.

Для тых, хто яшчэ не ведае ці не бываў на Lidbeer - гэта такі беларускі Актобэрфэст, які ўжо пяць гадоў праходзіць у Лідзе і збірае дзясяткі тысяч гасцей. Традыцыйна свята сумяшчаюць з днём нараджэння горада, таму горад гуляе з раніцы і да позняга вечара.

Усе цэнтральныя вуліцы Ліды на дзень ператварыліся ў вялікі рэстаран пад адкрытым небам. Хтосьці адпачываў у крытых палатках за столікамі, хтосьці - на палетах, размешчаных на гарадскіх газонах, хтосьці - проста на траве ля сцен Лідскага замка.

Забавы тут маглі знайсці і дарослыя, і дзеці, і людзі старэйшага ўзросту. Тут было прадстаўлена мноства забаўляльных зон, выступалі музыкі, гасцей забаўлялі жывыя скульптуры, працавалі гандлёвыя рады са шматлікімі сувенірамі. У святочны дзень прайшло адкрыццё помніка вялікаму князю Гедыміну, а ў Лідскім замку гасцям свята паказалі вежу Гедыміна, якая да гэтага ні разу не прымала наведвальнікаў. Тут можна было ўбачыць выставу з партрэтамі вялікіх князёў ВКЛ і пабываць у пакоях заснавальніка Лідскага замка Гедыміна.

Увечары народ пацягнуўся да галоўнай сцэны фестывалю, дзе да позняй ночы праходзіў магутны канцэрт. Хэдлайнерамі ў гэтым годзе сталі Элджэй, культавыя рок-гурты "Сплин" і "Чайф". Пасля заканчэння канцэрта і салюту свята ў горадзе не скончылася. Самыя разгарачаныя госці фестывалю напрыканцы зладзілі гарачыя танцы на сталах пад песні Макса Каржа і гурта "Ленинград".

© Sputnik / Александр ГришукГулянні праходзілі на ўсіх цэнтральных вуліцах Ліды, ператварыўшы горад у адну вялікую забаўляльную пляцоўку і рэстаран пад адкрытым небам.
Гулянні праходзілі на ўсіх цэнтральных вуліцах Ліды, ператварыўшы горад у адну вялікую забаўляльную пляцоўку і рэстаран пад адкрытым небам. - Sputnik Беларусь
1/11
Гулянні праходзілі на ўсіх цэнтральных вуліцах Ліды, ператварыўшы горад у адну вялікую забаўляльную пляцоўку і рэстаран пад адкрытым небам.
© Sputnik / Александр ГришукАтмасфера была вясёлай і нязмушанай.
Атмасфера была вясёлай і нязмушанай. - Sputnik Беларусь
2/11
Атмасфера была вясёлай і нязмушанай.
© Sputnik / Александр ГришукБыло шмат ежы, музыкі, забаў, арганізатары наладзілі фотазоны для арыгінальных здымкаў на памяць.
Было шмат ежы, музыкі, забаў, арганізатары наладзілі фотазоны для арыгінальных здымкаў на памяць. - Sputnik Беларусь
3/11
Было шмат ежы, музыкі, забаў, арганізатары наладзілі фотазоны для арыгінальных здымкаў на памяць.
© Sputnik / Александр ГришукКожны жадаючы мог пракаціцца на сярэднявечнай ладдзі.
Кожны жадаючы мог пракаціцца на сярэднявечнай ладдзі. - Sputnik Беларусь
4/11
Кожны жадаючы мог пракаціцца на сярэднявечнай ладдзі.
© Sputnik / Александр ГришукАбо палётаць над Лідай на верталёце.
Або палётаць над Лідай на верталёце. - Sputnik Беларусь
5/11
Або палётаць над Лідай на верталёце.
© Sputnik / Александр ГришукНа вуліцах можна было сустрэць сярэднявечных музыкаў, на фота - граюць на колавай ліры.
На вуліцах можна было сустрэць сярэднявечных музыкаў, на фота - граюць на колавай ліры. - Sputnik Беларусь
6/11
На вуліцах можна было сустрэць сярэднявечных музыкаў, на фота - граюць на колавай ліры.
© Sputnik / Александр ГришукУ сценах Лідскага замка праходзілі рыцарскія баі.
У сценах Лідскага замка праходзілі рыцарскія баі. - Sputnik Беларусь
7/11
У сценах Лідскага замка праходзілі рыцарскія баі.
© Sputnik / Александр ГришукДзецям прапаноўвалі збіраць пазлы, гуляць у лазертаг, праходзіць розныя квэсты або пастраляць з лука па дзіку.
Дзецям прапаноўвалі збіраць пазлы, гуляць у лазертаг, праходзіць розныя квэсты або пастраляць з лука па дзіку. - Sputnik Беларусь
8/11
Дзецям прапаноўвалі збіраць пазлы, гуляць у лазертаг, праходзіць розныя квэсты або пастраляць з лука па дзіку.
© Sputnik / Александр ГришукГосці свята фатаграфаваліся з жывымі скульптурамі.
Госці свята фатаграфаваліся з жывымі скульптурамі. - Sputnik Беларусь
9/11
Госці свята фатаграфаваліся з жывымі скульптурамі.
© Sputnik / Александр ГришукУвечары народ пацягнуўся да галоўнай сцэны.
Увечары народ пацягнуўся да галоўнай сцэны. - Sputnik Беларусь
10/11
Увечары народ пацягнуўся да галоўнай сцэны.
© Sputnik / Александр ГришукЛідэр "Чайфа" Уладзімір Шахрын прызнаўся са сцэны, што здзіўлены размахам беларускага Актобэрфэста ў Лідзе.
Лідэр Чайфа Уладзімір Шахрын прызнаўся са сцэны, што здзіўлены размахам беларускага Актобэрфэста ў Лідзе. - Sputnik Беларусь
11/11
Лідэр "Чайфа" Уладзімір Шахрын прызнаўся са сцэны, што здзіўлены размахам беларускага Актобэрфэста ў Лідзе.
Стужка навiн
0