Подзвіг ветэранаў-блакаднікаў ушанавалі ва Усіхсвяцкім храме

© Sputnik / Виктор ТолочкоПодзвіг ветэранаў-блакаднікаў ушанавалі ва Усіхсвяцкім храме
Подзвіг ветэранаў-блакаднікаў ушанавалі ва Усіхсвяцкім храме - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мерапрыемствы, прысвечаныя 78-й гадавіне з дня пачатку блакады Ленінграда, праходзяць у Мінску 8-9 верасня.

МІНСК, 9 вер - Sputnik. Праваслаўнае духавенства, дыпламаты сустрэліся ў Мінску з ветэранамі-блакаднікам, сустрэча прайшла ва Усіхсвяцкай храме Мінска.

У Мінску 8-9 верасня праходзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да 78-й гадавіны з дня пачатку блакады Ленінграда. У крыпце храма, дзе знаходзіцца зямля з палёў бітваў і пахаванняў, адслужылі памінальны малебен.

© Sputnik / Виктор Толочко"Подзвіг блакаднага Ленінграда застанецца ў сэрцах і розумах многіх пакаленняў", - заявіў протаіерэй Фёдар Поўны
Подзвіг ветэранаў-блакаднікаў ушанавалі ва Усіхсвяцкім храме - Sputnik Беларусь
"Подзвіг блакаднага Ленінграда застанецца ў сэрцах і розумах многіх пакаленняў", - заявіў протаіерэй Фёдар Поўны

"Подзвіг блакаднага Ленінграда застанецца ў сэрцах і розумах многіх пакаленняў", - заявіў настаяцель Храма-помніка ў гонар усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі, протаіерэй Фёдар Поўны.

Кажучы пра неўміручы подзвіг блакаднікаў і абаронцаў Ленінграда, настаяцель храма-помніка падкрэсліў: "Тады ўсе былі адзін аднаму духоўныя браты і сёстры. А гітлераўцы называлі Ленінград атрутным гняздом рускага імпэрыялізму. Фашысцкія генералы планавалі знішчыць горад і ўсіх яго жыхароў, але яны не ўлічылі сілы духу жыхароў горада".

© Sputnik / Виктор ТолочкоУ мерапрыемстве ўзялі ўдзел ветэраны-блакаднікі, прадстаўнікі грамадскага аб"яднання "Абаронцы і жыхары блакаднага Ленінграда", Беларускага саюза блакаднікаў Ленінграда
Подзвіг ветэранаў-блакаднікаў ушанавалі ва Усіхсвяцкім храме - Sputnik Беларусь
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел ветэраны-блакаднікі, прадстаўнікі грамадскага аб"яднання "Абаронцы і жыхары блакаднага Ленінграда", Беларускага саюза блакаднікаў Ленінграда

"Пакуты, якія выпалі на долю блакаднікаў, сталі для іх хрышчэннем. Вораг не ўлічыў таго, што супраць яго выступіў не толькі ўвесь савецкі народ, але і нябесныя заступнікі", - сказаў протаіерэй.

Звяртаючыся да прысутных, настаяцель Храма-помніка сказаў: "Наш абавязак сёння - памятаць, за што загінулі жыхары і абаронцы блакаднага Ленінграда".

© Sputnik / Виктор ТолочкоУ крыпце храма, дзе знаходзіцца зямля з палёў бітваў і пахаванняў, адслужылі памінальны малебен
Подзвіг ветэранаў-блакаднікаў ушанавалі ва Усіхсвяцкім храме - Sputnik Беларусь
У крыпце храма, дзе знаходзіцца зямля з палёў бітваў і пахаванняў, адслужылі памінальны малебен

"Зямля з Піскароўскіх могілак знаходзіцца ў гэтай крыпце. Мы стаім перад душамі загінулых ленінградцаў. Яны глядзяць зверху на нас і спадзяюцца, што мы захаваем мір", - падкрэсліў протаіерэй Фёдар Поўны.

У мерапрыемстве, якое прайшло ў храме-помніку, прынялі ўдзел прадстаўнікі пасольства Расіі ў Беларусі. Часовы павераны ў справах Расіі ў Беларусі Аляксей Сухаў усклаў кошык з кветкамі да нішы з зямлёй з Піскароўскіх мемарыяльных могілак, а таксама да капсулы з зямлёй з месца пахавання Героя Савецкага Саюза, легендарнага снайпера Феадосія Смалячкова - ураджэнца Магілёўскай вобласці. Таксама расійскі дыпламат усклаў кошык пунсовых кветак і да капсулы з зямлёй з Ленінградскай вобласці з месца бітвы танкіста Зіновія Калабанава.

© Sputnik / Виктор ТолочкоЧасовы павераны ў справах Расіі ў Беларусі Аляксей Сухаў усклаў кошык з кветкамі да нішы з зямлёй з Піскароўскіх мемарыяльных могілак, а таксама да капсулы з зямлёй з месца пахавання Героя Савецкага Саюза Хвядоса Смалячкова
Подзвіг ветэранаў-блакаднікаў ушанавалі ва Усіхсвяцкім храме - Sputnik Беларусь
Часовы павераны ў справах Расіі ў Беларусі Аляксей Сухаў усклаў кошык з кветкамі да нішы з зямлёй з Піскароўскіх мемарыяльных могілак, а таксама да капсулы з зямлёй з месца пахавання Героя Савецкага Саюза Хвядоса Смалячкова

Кошык белых лілей да праху загінулых усклаў памочнік аташэ па пытаннях абароны пасольства Германіі ў Беларусі Вальдэмар Функ.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел ветэраны-блакаднікі, прадстаўнікі грамадскага аб'яднання "Абаронцы і жыхары блакаднага Ленінграда", Беларускага саюза блакаднікаў Ленінграда.

© Sputnik / Виктор ТолочкоКошык белых лілей да праху загінулых ўсклаў памочнік аташэ па пытаннях абароны пасольства Германіі ў Беларусі Вальдэмар Функ
Подзвіг ветэранаў-блакаднікаў ушанавалі ва Усіхсвяцкім храме - Sputnik Беларусь
Кошык белых лілей да праху загінулых ўсклаў памочнік аташэ па пытаннях абароны пасольства Германіі ў Беларусі Вальдэмар Функ

Сустрэча з блакаднікамі - не адзінае мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі расійскай дыпмісіі ў Беларусі.

У мінулую нядзелю часовы павераны ў справах РФ у Беларусі Аляксей Сухаў і супрацоўнікі дыпмісіі прынялі ўдзел у акцыі памяці "Ніхто не забыты, нішто не забыта", якая адбылася каля стэлы "Мінск - горад-герой".

Удзельнікі акцыі, сярод якіх былі прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый, пасольстваў, беларускіх дзяржаўных органаў, навучэнцы сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, Мінска ўсклалі кветкі да манумента. Пасля ў зале Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны для ветэранаў адбыўся ўрачысты канцэрт.

Стужка навiн
0