Пра тое, навошта ўвогуле патрэбна беларусам іпатэка, як яна ўплывае на будаўнічую галіну і чаму важна паступова адыходзіць ад дзяржаўнай дапамогі ў гэтай сферы і стымуляваць людзей укладваць больш асабістых грошай, Уладзімір Кухараў раней распавёў у эфіры тэлеканала СТБ.
"Мы павінны ствараць умовы, каб насельніцтва актыўна ўдзельнічала ў будаўніцтве не толькі з дзяржпадтрымкай, але і з прыцягненнем уласных сродкаў. У тым ліку такіх інструментаў, як іпатэка, будаўніча-жыллёвыя зберажэнні. Падрыхтавана два праекты ўказа, яны ўзгодненыя, мы думаем, сёлета яны будуць прынятыя. Гэта дасць штуршок для будаўніцтва. Акрамя таго, у нас на працягу двух гадоў ужо даступныя крэдыты, невысокая стаўка, што дазваляе насельніцтву за кошт асабістых зберажэнняў удзельнічаць у будаўніцтве", - сказаў Кухараў.
Нагадаем, праект указа аб iпатэцы распрацавала Міністэрства эканомікі. Кіраўнік ведамства Дзмітрый Крутой раней заяўляў, што "на паўнавартаснай аснове" ў Беларусі такі фінансавы інструмент можа пачаць працаваць з 2021 года.