Лукашэнка: дзяржава не можа ўвесь час цягнуць на сваіх плячах прадпрыемствы

© Sputnik / Виктор ТолочкоПалац Незалежнасці ў Мінску
Палац Незалежнасці ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У аўторак прэзідэнт Беларусі прыняў старшыню Мінскага аблвыканкама Анатоля Ісачанку.

МІНСК, 10 вер - Sputnik. Дзяржава не можа бясконца аказваць дапамогу адсталым прадпрыемствам, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

"У мяне склалася такое ўражанне, што складаныя пытанні ў эканоміцы, на прамысловых прадпрыемствах ты паспрабаваў вырашаць ва ўрадзе. Але ва ўрадзе ўстаноўка жалезабетонная. Асабліва што тычыцца губернатараў. Мы не можам увесь час цягнуць прадпрыемствы на плячах і ўвесь час аказваць нейкую дзяржаўную падтрымку", - заявіў кіраўнік дзяржавы, прымаючы старшыню Мінскага аблвыканкама Анатоля Ісачэнку, перадае карэспандэнт Sputnik.

Паводле слоў прэзідэнта Беларусі, дзяржава не можа аказваць фінансавую падтрымку прадпрыемствам "без гарантый, беспрасветна і да нейкага там 2035 года. Адтэрміноўкі, растэрміноўкі, нейкія там крэдыты".

"Я наўпрост гэта публічна кажу, каб і іншыя разумелі, што прынцып працы адзін: я гатовы выслухаць праблемы, складаныя праблемы, іх трэба вырашаць, іх заўсёды хапае і ў нас, і ў іншых дзяржавах. Але рашэнне гэтых праблем не павінна адкладацца, калі гэта тычыцца дапамогі з боку дзяржавы, на няпэўны час, па-першае. А па-другое, вы мне павінны сказаць, за кошт каго мы будзем падтрымліваць", - сказаў прэзідэнт.

Прэзідэнт адзначыў, што яго не першы раз просяць аб падтрымцы дзяржпрадпрыемстваў: "Ужо і дырэктараў тых няма, царства ім нябеснае, а ўсе яны мяне прасілі. Але і тады, і цяпер магу сказаць: вырашаць у першую чаргу трэба кадравыя пытанні. Таму што як толькі мяняем кіраўніка, адразу з'яўляецца нейкі ўсплёск актыўнасці прадпрыемстваў. Потым ён за 10 гадоў кладзецца на пасаду і не варушыцца, а мы ўсё яму даем адтэрміноўкі-растэрміноўкі і забяспечваем яму бюджэтныя ўліванні.

"Вось гэтага быць не павінна. Прынцып нашай размовы павінен быць заснаваны на тым, калі ёсць праблема, яе трэба вырашаць, і вырашаць усім. А запрагацца трэба пачынаючы з працоўнага калектыву прадпрыемства, там, дзе ёсць праблемы", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт нацэліў губернатара на прамую, мужчынскую размову наконт падтрымкі прадпрыемстваў.

Гаворачы аб дзяржпадтрымцы прадпрыемстваў у пачатку года, беларускі прэм'ер Сяргей Румас адзначаў, што кіраўніком дзяржавы вызначаны дакладныя патрабаванні ў дачыненні да падрыхтоўкі і ўнясення адпаведных мер. Унясенне на разгляд прэзідэнтам пытанняў, звязаных з прамой бюджэтнай падтрымкай прадпрыемстваў, урадам было выключана. Тыя, хто не выканалі ўмовы аказанай падтрымкі прадпрыемстваў больш не будуць мець права на дапамогу з боку дзяржавы.

Адмова ад субсідзіравання прадпрыемстваў - адно з пажаданняў, якое выказваюць ў дыялогу з Беларуссю міжнародныя структуры, у тым ліку Сусветны банк.

Стужка навiн
0