Анфімаў канстатаваў правал мадэрнізацыі коштам у мільярд долараў

© Sputnik / Виталий Аньков / Перайсці ў медыябанкПрацоўны з цэментам, архіўнае
Працоўны з цэментам, архіўнае - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дзяржкантроль лічыць, што праца па зніжэнні выдаткаў і сабекошту цэменту неэфектыўная.

МІНСК, 11 вер - Sputnik. Укладзеныя ў мадэрнізацыю цэментнай галіны сродкі не прыносяць аддачы, заявіў у сераду на калегіі Камітэта дзяржкантролю кіраўнік ведамства Леанід Анфімаў.

Мадэрнізацыя цэментных заводаў працягвалася з 2008 па 2013 год, за гэты час у яе было ўкладзена больш за мільярд долараў - пераважна за кошт кітайскіх крэдытаў. Аднак нягледзячы на вялікія ўкладанні, працаваць цэментная галіна лепш не стала.

"На мадэрнізацыю цэментных заводаў дзяржавай затрачаны каласальныя сродкі - больш за адзін мільярд долараў, на сотні мільёнаў долараў была аказана дзяржаўная падтрымка. Чаканай аддачы ад гэтых сродкаў пакуль няма", - сказаў Анфімаў, яго словы перадае БелТА.

Як патлумачыў у сераду журналістам намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Дзмітры Баско, праца па зніжэнні выдаткаў і сабекошту прадукцыі ў цэментнай галіны вядзецца недастаткова эфектыўна.

Па словах прадстаўніка КДК, па выніках мінулага года не былі дасягнуты восем з дзесяці асноўных паказчыкаў праграмы эфектыўнага выкарыстання магутнасцяў арганізацый цэментнай прамысловасці. Недаатрыманая выгада перавышае 73 мільёны рублёў.

Меркавалася, што дзякуючы мадэрнізацыі Беларусь зможа выпускаць больш цэменту для ўнутранага рынку і для экспарту ў Расію, аднак з-за доўгіх тэрмінаў яе мадэрнізацыі ў Расіі пабудавалі новыя заводы. Паводле патрэбаў унутранага рынку таксама ўзнікаюць пытанні: так, летам 2018-га цэменту і зусім не было ў продажы, а ў 2016-м ён рэзка ўздымалася ў кошце.

Стужка навiн
0