МІНСК, 11 вер - Sputnik. Індэксаваць мінімальны заробак і даходы насельніцтва за мінулы жнівень у Беларусі не будуць, пра гэта паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у жніўні была зафіксавана дэфляцыя ў 0,2%. У цэлым з пачатку года індэкс спажывецкіх цэн павялічыўся ўсяго на 2,9%.
Згодна з заканадаўствам, індэксацыя праводзіцца тады, калі інфляцыя з моманту ўстанаўлення мінімальнага заробку і грашовых даходаў насельніцтва перавысіць 5%. Мінімальны заробак у Беларусі ў памеры 330 рублёў усталявалі ў студзені бягучага года, а грашовыя даходы насельніцтва апошні раз змяняліся ў маі.
"Індэкс спажывецкіх цэн за жнівень 2019 года не перавысіў пяціпрацэнтнага парога. У сувязі з гэтым названыя вiды даходаў за гэты месяц не індэксуюцца", - растлумачылі ў Мінпрацы.