Лукашэнка: выбары ў Беларусі пройдуць у адпаведнасці з заканадаўствам

© Sputnik / Виктор ТолочкоПалац незалежнасці
Палац незалежнасці - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Даверчыя граматы кіраўніку беларускай дзяржавы ўручылі 13 паслоў замежных дзяржаў.

МІНСК, 12 вер - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што парламенцкія выбары пройдуць у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам.

Пасяджэнне ЦВК Беларусі па рэгістрацыі кандыдатаў, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Выбары-2019: завяршаецца падача дакументаў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп

"Пачатак вашай місіі ў краіне супадае з важнай палітычнай кампаніяй - парламенцкімі выбарамі. Вы зможаце пераканацца ў тым, што выбарчая кампанія ідзе ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і патрабаваннямі агульнапрынятых сусветных стандартаў", - сказаў прэзідэнт Беларусі на цырымоніі даверчых ўручэння грамат, перадае карэспандэнт Sputnik з Палаца Незалежнасці.

Даверчыя граматы прэзідэнту Беларусі ўручылі паслы Балгарыі, Вялікабрытаніі, Гватэмалы, Германіі, Еўрасаюза, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Расіі, Танзаніі, Харватыі, Швейцарыі, Эфіопіі.

Лукашэнка адзначыў, што Захад папракае Беларусь у тым, што электаральная кампанія праходзіць сумна. "Але першыя дні збору подпісаў паказалі - ужо весела", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Перакананы, што, які б выбар не зрабіў беларускі народ, на карысць таго ці іншага кандыдата, гэта будзе выбар курсу на далейшае будаўніцтва суверэннай дзяржавы, яго развіццё і прымнажэнне нашых дасягненняў", - сказаў Лукашэнка.

Мясцовыя выбары ў Беларусі: урна для галасавання - Sputnik Беларусь
БДІПЧ АБСЕ гатова накіраваць больш за 400 назіральнікаў на выбары ў Беларусі

Беларускі лідар таксама закрануў тэму знешняй палітыкі, адзначыўшы, што афіцыйны Менск праводзіць "адкрытую, міралюбную і шматвектарную знешнюю палітыку". Паводле яго слоў, краіна гатовая да "ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з усімі замежнымі партнёрамі па-за залежнасці ад іх палітычнага ўплыву, геаграфічнай аддаленасці і эканамічнага патэнцыялу".

Лукашэнка адзначыў, што беларускія ініцыятывы па захаванні міру і стабільнасці ў рэгіёне вядомыя ўсім. "Беларусь заўсёды гатова даць пляцоўку для вырашэння глабальных канфліктных пытанняў і правядзення найважнейшых міжнародных форумаў па тэме бяспекі", - падкрэсліў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, рознагалоссі ключавых сусветных гульцоў у сферы кантролю над узбраеннямі зноў абвастраюць актуальнасць выпрацоўкі новых падыходаў у забеспячэнні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі і тым самым - "запатрабаванасць беларускай ініцыятывы аб аднаўленні адпаведнага міжнароднага дыялогу".

Стужка навiн
0