Відэа

"Франтавы альбом" Надзеі Скардзіна: блакадная каша з галінак

Падпісацца
У рамках сумеснага праекта Sputnik Беларусь і кампаніі Wargaming знакамітасці распавядаюць ваенныя гісторыі сваіх сем'яў.

Вядомая беларуская біятланістка Надзея Скардзіна распавяла для "Франтавога альбома" гісторыю сваіх бабуль, якія перажылі вайну ў Ленінградзе. 8 верасня 1941 года горад быў узяты ў блакаднае кальцо. Яго ўдалося прарваць толькі ў сярэдзіне зімы 1943-га. Людзі на доўгія 900 дзён засталіся практычна без ежы, цяпла, электрычнасці і вадаправода.

Франтавы альбом: Павел Дзеравянка распавёў пра лёс дзядоў на вайне - Sputnik Беларусь
Відэа
Франтавы альбом: Павел Дзеравянка распавёў пра лёс дзядоў на вайне

У дом, дзе жыла бабуля па бацькавай лініі - Надзея Аляксандраўна - патрапіла нямецкая бомба. Кватэра была разбурана, але ніхто не пацярпеў.

Адзіным шляхам сувязі Ленінграда са знешнім светам было Ладажскае возера. Менавіта праз Ладагу пралягла знакамітая Дарога жыцця. Па ёй вадзіла "паўтаратонку" другая бабуля Надзеі - Варвара Пятроўна. На яе плечы лёг клопат пра малодшых сястру і брата. Пайка хлеба не хапала, і, каб хоць неяк выжыць, ёй даводзілася гатаваць кашу з галінак дрэў і кустоў, падзялілася сямейнымі ўспамінамі Надзея Скардзіна.

Герояў Вялікай Айчыннай вайны - усё менш. Сумесны праект Sputnik Беларусь і Wargaming закліканы захаваць памяць пра іх. Сваю відэагісторыю для "Франтавога альбома" можа расказаць кожны. Для гэтага 15 верасня варта прыйсці на Дзень танкіста ў мінскі парк Перамогі, дзе з 14:00 будзе працаваць здымачны павільён Sputnik Беларусь.

Вашы апавяданні будуць апублікаваныя на сайтах Sputnik і "Франтавы альбом".

Стужка навiн
0