Кампанія Netflix выпадкова рассакрэціла дату выхаду серыяла "Вядзьмак"

© Photo : Netflix (2019)Кадр з серыяла "Вядзьмак"
Кадр з серыяла Вядзьмак - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Да прэм'еры нашумелага фільма "Ведзьмака" засталося 96 начэй, то бок яго пачнуць паказваць 17 снежня.

МІНСК, 13 вер - Sputnik. Кампанія Netflix выпадкова рассакрэціла дату выхаду серыяла "Вядзьмак" (The Witcher).

Запіс, з якога стала зразумела, што чаканая прэм'ера адбудзецца ў снежні бягучага года, з'явілася на афіцыйнай старонцы ў Twitter.

У ёй была размешчана інфармацыя, колькі начэй засталося да самых значных прэм'ер бягучага года. Пазней запіс выдалілі, але карыстальнікі сацсетак паспелі зрабіць яго скрыншоты.

Так, да прэм'еры "Ведзьмака" засталося 96 начэй, то бок фільм пачнуць паказваць 17 снежня.

​"Вядзьмак"- цыкл кніг пісьменніка Анджэя Сапкоўскага. Камп'ютарная гульня па матывах твора выйшла ў свет у 2007 годзе. Кампанія Netflix абвясціла запуск серыяла ў 2017 годзе. Некаторыя серыі здыме рэжысёр нашумелай сагі "Гульня тронаў" Алік Сахараў. Галоўную ролю ў серыяле выканаў Генры Кавіл - англійскі акцёр, які стаў вядомым дзякуючы ролі Супермэна ў фільмах "Ліга справядлівасці" і "Бэтмен супраць Супермэна".

Стужка навiн
0