Фотафакт: выстава Маісея Напельбаўма адкрылася ў Мінску

© Sputnik / Альфрэд МікусВыстава Маісея Напельбаўма адкрылася ў Мінску
Выстава Маісея Напельбаўма адкрылася ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Каля сотні ўнікальных фотаздымкаў, у тым ліку знакаміты партрэт Леніна, можна ўбачыць ў Гістарычным музеі.

Выстава фатографа савецкай і культурнай палітычнай эліты Маісея Напельбаўма напярэдадні адкрылася ў Мінску. Убачыць унікальныя фотаздымкі знакамітых дзеячоў культуры, навукі і палітыкі мінулага стагоддзя можна з 13 верасня па 15 кастрычніка ў Нацыянальным гістарычным музеі.

© Sputnik / Альфрэд МікусПартрэт Леніна, зроблены ў 1918 годзе
Фотафакт: выстава Маісея Напельбаўма адкрылася ў Мінску - Sputnik Беларусь
Партрэт Леніна, зроблены ў 1918 годзе

На рахунка Напельбаўма – партрэты самых знакамітых гістарычных асоб – Ахматавай, Блока, Горкага, Дзяржынскага, Ясеніна, Пляханава, Пастэрнака, Меерхольда, Свярдлова і Будзёнага. Калі ў 1918 годзе бальшавікам спатрэбілася зрабіць партрэт Леніна, заказ атрымаў менавіта Напельбаўм. Гэтую фотаработу пасля ўбачыў увесь свет.  

На выставе прадстаўлена і камера, якой быў зроблены гістарычны фотаздымак.

© Sputnik / Альфрэд МікусКамера Маісея Напельбаўма
Фотафакт: выстава Маісея Напельбаўма адкрылася ў Мінску - Sputnik Беларусь
Камера Маісея Напельбаўма

Гэтага аўтара лічаць пачынальнікам фотапартрэта: ён стварыў уласную тэхніку выканання фатаграфіі і эксперыментаваў са святлом, што ў тыя часы лічылася сапраўднай рэвалюцыяй.

Знакаміты фатограф нарадзіўся ў Мінску і тут жа адчыніў сваю першую фотастудыю, але працаваў не толькі ў беларускай сталіцы, падарожнічаў па ўсім свеце. У 1935 годзе ён атрымаў ганаровае званне заслужанага артыста рэспублікі, што было ўнікальным выпадкам ў гісторыі савецкай фатаграфіі.

Стужка навiн
0