https://bel.sputnik.by/20190915/Fotafakt-yak-u-tsentry-Mnska-vandraval-praz-stagoddz--1042733440.html
Фотафакт: як у цэнтры Мінска вандравалі праз стагоддзі
Фотафакт: як у цэнтры Мінска вандравалі праз стагоддзі
Sputnik Беларусь
Падчас святкавання дня горада ў цэнтры беларускай сталіцы можна было сустрэць як рыцара, так і партызана, і падсілкавацца салдацкай кашай або прыгатаванай на... 15.09.2019, Sputnik Беларусь
2019-09-15T17:54+0300
2019-09-15T17:54+0300
2019-09-15T16:31+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104273/34/1042733408_0:40:1600:945_1920x0_80_0_0_e4af9ddd7568b4189ca55ed94d50ca06.jpg
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104273/34/1042733408_0:0:1600:1006_1920x0_80_0_0_04d9289f929c7146626bcaeb51e4adfb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
культура, у беларусі, цiкавосткi, дзень горада мінска, мінск, беларусь
культура, у беларусі, цiкавосткi, дзень горада мінска, мінск, беларусь
Фотафакт: як у цэнтры Мінска вандравалі праз стагоддзі
Падчас святкавання дня горада ў цэнтры беларускай сталіцы можна было сустрэць як рыцара, так і партызана, і падсілкавацца салдацкай кашай або прыгатаванай на агні ежай старажытных мінчан.
Свята ў гонар Дня горада Мінска на выхадных праходзіць ва ўсіх раёнах беларускай сталіцы, але, зразумела, самыя цікавыя і маштабныя падзеі адбываліся ў самым цэнтры. Учора на Нямізе прайшлі сапраўдныя рыцарскія баі, а побач можна было сустрэць рэканструктараў у форме Другой сусветнай вайны, якія дэманстравалі не толькі зброю, але і тэхніку тых часоў.
Нават дождж не сапсаваў выдатнага настрою: можна было перачакаць яго ў намётах або ўвогуле прасякнуцца духам эпохі і не звяртаць увагі на нязручнасці надвор'я - бо гэта, сапраўды, дробязі ў параўнанні з тым, што адбывалася побач са Свіслаччу.
Убачыць, як жылі нашы продкі ў глыбокай старажытнасці, а таксама зазірнуць у горад майстроў, каб набыць прыгожыя сувеніры - і гэта далёка не ўсе актыўнасці, якія прапанавалі гасцям гарадскога свята.
Дзеці з задавальненнем бавілі час на розных пляцоўках - біліся на мячах, зразумела, не сапраўдных, спрабавалі страляць з лука і, канешне, фатаграфаваліся з рэканструктарамі ўпадабанай эпохі.
Гулянні працягваюцца сёння - у сталіцы ўжо прайшоў Мінскі паўмарафон, у якім паўдзельнічала рэкордная колькасць мінчан і гасцей сталіцы, а ў сталічных парках адзначаюць Дзень танкіста.