https://bel.sputnik.by/20190915/Samy-masavy-start-prabegchy-karotkuyu-dystantsyyu-vyrashyl-25-tysyach-chalavek-1042733029.html
Самы масавы старт: прабегчы кароткую дыстанцыю вырашылі 25 тысяч чалавек
Самы масавы старт: прабегчы кароткую дыстанцыю вырашылі 25 тысяч чалавек
Sputnik Беларусь
У гэтым годзе прабегчы 5,5 кіламетраў па беларускай сталіцы вырашыла рэкордная колькасць удзельнікаў - больш, чым у цэлым прыйшло на паўмарафон ў 2016 годзе. 15.09.2019, Sputnik Беларусь
2019-09-15T16:24+0300
2019-09-15T16:24+0300
2019-09-15T16:05+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104273/16/1042731601_0:0:3000:1696_1920x0_80_0_0_e6715bfa8a1017760c6386d4f5f0feb6.jpg
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104273/16/1042731601_0:0:3000:1886_1920x0_80_0_0_7d590ac0fd207e1c0a7b72a91037edc0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, у беларусі, навіны , мінскі паўмарафон, мінск, беларусь
спорт, у беларусі, навіны , мінскі паўмарафон, мінск, беларусь
Самы масавы старт: прабегчы кароткую дыстанцыю вырашылі 25 тысяч чалавек
У гэтым годзе прабегчы 5,5 кіламетраў па беларускай сталіцы вырашыла рэкордная колькасць удзельнікаў - больш, чым у цэлым прыйшло на паўмарафон ў 2016 годзе.
МІНСК, 15 вер - Sputnik. Самую кароткую пяцікіламетровую дыстанцыю Мінскага паўмарафону прабеглі рэкордныя 25 тысяч чалавек.
Гэта самы масавы старт. Прытым, што ў 2015 годзе, калі Мінскі паўмарафон прайшоў упершыню, ён сабраў каля 16 тысяч удзельнікаў на ўсе дыстанцыі.
У 2016 годзе аматараў бегу было каля 20 тысяч. У 2017-м на Мінскі паўмарафон прыйшло больш за 30 тысяч удзельнікаў, а ў мінулым, 2018 годзе, траса Мінскага паўмарафону ўбачыла больш за 35 тысяч аматараў бегу з 53 краін свету.
У дыстанцыі ў 5,5 кіламетра самыя нястрогі абмежаванні. Удзельнік не можа быць маладзей за дванаццаць гадоў. Непаўналетнія спартсмены павінны прад'явіць арганізатарам арыгінал згоды аднаго з законных прадстаўнікоў на ўдзел у спаборніцтвах і медыцынскую даведку аб адсутнасці супрацьпаказанняў для заняткаў спортам.
На шляху бегуноў, якія адважыліся адолець 5,5 кіламетра, - выдатныя віды. Беглі яны па праспектах Пераможцаў і Незалежнасці, праз Траецкае прадмесце і па праспекце Машэрава ўздоўж парку Перамогі.