Шчыт саюза: спецназаўцы штурмавалі гарадскія кварталы

© Photo : Министерство обороны БеларусиГрупа беларускіх спецназаўцаў забяспечыла штурм гарадскіх кварталаў, захопленых НУФ
Група беларускіх спецназаўцаў забяспечыла штурм гарадскіх кварталаў, захопленых НУФ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па сцэнары штурмавая група батальёна пры падтрымцы авіяцыі і артылерыі ажыццявіла зачыстку ад баевікоў захопленага населенага пункта.

МІНСК, 16 вер - Sputnik. Група беларускіх спецназаўцаў паспяхова штурмавала гарадскія кварталы ў рамках вучэнняў "Шчыт саюза".

Штурм праводзіў парашутна-дэсантны батальён 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады.

Штурмавую групу батальёна падтрымлівала авіяцыя і артылерыя. Група паслядоўна ўзяла пад кантроль кожны дом і квартал і пачала рыхтавацца да кругавой абароны.

© Photo : Министерство обороны БеларусиГрупа беларускіх спецназаўцаў забяспечыла штурм гарадскіх кварталаў, захопленых НУФ
Шчыт саюза: спецназаўцы штурмавалі гарадскія кварталы - Sputnik Беларусь
Група беларускіх спецназаўцаў забяспечыла штурм гарадскіх кварталаў, захопленых НУФ

Сумесныя вучэнні "Шчыт Саюза-2019" з удзелам 12 тысяч вайскоўцаў з Расіі і Беларусі праходзяць у Ніжагародскай вобласці. У вучэннях таксама задзейнічана да 950 адзінак тэхнікі. Па сцэнары вучэнняў вайскоўцы адпрацоўваюць барацьбу з незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі. Манеўры завершацца 19 верасня.

Беларусь для ўдзелу ў манеўрах накіравала ў Расію звыш за чатыры тысячы ваеннаслужачых, больш за 30 танкаў, 80 баявых браніраваных машын і каля 50 рэактыўных сістэм залпавага агню, гармат і мінамётаў, а таксама каля 15 самалётаў і верталётаў. Усяго ж у вучэннях возьмуць удзел 12 тысяч вайскоўцаў, 950 адзінак баявой тэхнікі, да 70 самалётаў і верталётаў дзвюх краін.

Стужка навiн
0