Панда ў касцюме з лёду стала талісманам Алімпіяды-2022

© REUTERS / JASON LEEМаскоты Алімпійскіх гульняў 2022 паказалі ў Пекіне
Маскоты Алімпійскіх гульняў 2022 паказалі ў Пекіне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Казачны персанаж з залатым сэрцам любіць усе віды спорту і гатовы падзяліцца сапраўдным духам Алімпіяды з усім светам.

МІНСК, 17 вер - Sputnik. Аргкамітэт зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года ў Пекіне прадставіў талісман галоўных стартаў чатырохгоддзя, паведамляецца ў Twitter-акаўнце аргкамітэта спаборніцтваў.

Зімовыя Гульні-2022 пройдуць у Пекіне з 4 по 20 лютага 2022 года.

© REUTERS / JASON LEEАдзін з маскотаў Алімпіяды 2022 - панда "Bing Dwen Dwen"
Панда ў касцюме з лёду стала талісманам Алімпіяды-2022 - Sputnik Беларусь
Адзін з маскотаў Алімпіяды 2022 - панда "Bing Dwen Dwen"

"Бін Двэнь Двэнь (Bing Dwen Dwen) - афіцыйны талісман зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне 2022 года", - гаворыцца ў заяве прэс-службы.

​Панда з сэрцам з золата носіць ледзяны касцюм і любіць усе віды спорту. "Гэтая панда гатова падзяліцца сапраўдным духам Алімпійскіх гульняў з усім светам", - адзначылі ў аргкамітэце.

​Маскотам Паралімпійскіх гульняў стаў Шуэй Рон Рон (Shuey Rhon Rhon) - дзіця-ліхтарык.

Стужка навiн
0