МІНСК, 17 вер - Sputnik. Беларусы змогуць убачыць працу таямнічага брытанскага мастака стрыт-арта Бэнксі ў цэнтры Мінска ў акне выставачнай залы LIBRA.
З пятніцы 20 верасня па нядзелю 22 верасня праца Бэнксі будзе выстаўлена на ўсеагульны агляд. У Мінску раней ніводнай працы гэтага мастака не выстаўлялася.
"Для рассейвання ўсялякіх сумневаў, паведамляем, што сапраўднасць работ Бэнксі пацвярджаецца яго подпісам і спецыяльным сертыфікатам", - распавялі арганізатары выставы "Не толькі Banksy. Стрыт-арт з прыватных калекцый".
Куратар праекта - мастак з Санкт-Пецярбурга Арцём Суслаў.
Сапраўднае імя вулічнага мастака да гэтага часу не вядома, хоць раней адзін з брытанскіх тэлеканалаў паведаміў, што выявіў архіўнае інтэрв'ю, знятае ў 2003 годзе, з маладым чалавекам, мяркуецца, што ён і ёсць загадкавы Бэнксі.
Акрамя стварэння графіці мастак перыядычна арганізуе рознага роду правакацыі, якія закліканы паказаць заганнасць сучаснага арт-асяроддзя. Асаблівы рэзананс атрымала гісторыя з карцінай "Дзяўчынка з паветраным шарам", якая самазнішчылася адразу пасля продажу на аўкцыёне - яе рэшткі пазней былі абвешчаныя шэдэўрам.