МІНСК, 17 вер - Sputnik. Звыш за 5,8 тысячы участкаў для галасавання было створана ў Беларусі да выбараў у Палату прадстаўнікоў, паведаміў Центрвыбаркам рэспублікі.
Больш за ўсё участкаў створана на Гомельшчыне - 1009, у Мінскай вобласці - 982, у Брэсцкай - 911, у Віцебскай - 768, у Магілёўскай - 739, у Гродзенскай - 669. У сталіцы грамадзяне змогуць прагаласаваць на 707 участках, за мяжой - на 46.
Усяго ж у Беларусі сфарміравана больш за 5,8 тысячы участкаў для галасавання, прычым 234 з іх будуць працаваць у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах, яшчэ 17 - у воінскіх часцях.
Выбары ў парламент у Беларусі адбудуцца 17 лістапада. Раней прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яны пройдуць у строгай адпаведнасці з заканадаўствам і сусветнымі стандартамі.