Чыноўнікі яшчэ не вырашылі, што рабіць з гуманітарнымі прадметамі ў ВНУ

© Sputnik / Владимир Песня / Перайсці ў медыябанкСтудэнты падчас лекцыі
Студэнты падчас лекцыі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На думку міністэрства, у дзяржаўным кампаненце, абавязковым для ўсіх ВНУ, павінны быць толькі філасофія і гісторыя беларускай дзяржаўнасці.

МІНСК, 18 вер - Sputnik. Моладзі варта падлучыцца да фарміравання гуманітарнага блока прадметаў у ВНУ, такое меркаванне выказаў у сераду міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка.

Навучэнцы падчас тэсціравання, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Лукашэнка анансаваў магчымыя змены сістэмы паступлення ў ВНУ

Чыноўнікі працуюць над магчымым змяненнем сацыяльна-гуманітарнай кампаненты вышэйшай адукацыі ўжо некалькі гадоў. Прапановы па рэфармаванні сістэмы былі вядомыя ўжо ў студзені, аднак канчатковага рашэння прынята пакуль не было.

У сераду міністр заклікаў моладзь прыняць актыўны ўдзел у абмеркаванні пытанняў зместу вышэйшай адукацыі.

"Па нашаму бачанню, павінна быць дзве дысцыпліны адукацыйнага дзяржаўнага кампанента - філасофія і гісторыя беларускай дзяржаўнасці", - распавёў пра сваю пазіцыю Карпенка, яго словы прывяла БелТА.

Па словах міністра, спецкурс па гісторыі беларускай дзяржаўнасці не будзе дубляваць школьны курс гісторыі.

Усяго ж у пералік дысцыплін плануецца ўключыць 20 прадметаў, у тым ліку паліталогію, рэлігіязнаўства, эканоміку, сацыялогію і іншыя. Усе прадметы, акрамя дзяржаўнага кампанента, будуць выбіраць самі ВНУ.

Сёння ў дзяржаўны кампанент уваходзяць чатыры прадмета: філасофія, эканоміка, сацыялогія і паліталогія. Яшчэ чатыры дысцыпліны выбіраюць у навучальных установах.

Стужка навiн
0