Лукашэнка падарыў Хэйлу набор шакаладу і альбом пра Беларусь

© Photo : Facebook / Heritage of BelarusАльбом "Спадчына Беларусi"
Альбом Спадчына Беларусi - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Альбом "Спадчына Беларусi" стаў ужо традыцыйным падарункам для замежных гасцей рэспублікі: у ім на трох мовах распавядаецца пра гістарычныя шэдэўры і помнікі архітэктуры краіны.

МІНСК, 18 вер - Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка пасля завяршэння перамоў з намеснікам дзяржсакратара ЗША Дэвідам Хэйлам у якасці прэзента паднёс яму набор шакаладу і альбом пра Беларусь, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Будынак пасольства ЗША ў Мінску - Sputnik Беларусь
Праз дзесяць гадоў: Беларусь і ЗША вырашылі вярнуць паслоў

Сустрэча Лукашэнкі і Хэйла адбылася ў аўторак 17 верасня ў Палацы Незалежнасці. Бакі абмеркавалі шэраг надзённых палітычных пытанняў у рэгіёне, а таксама выказалі намер перавесці адносіны ЗША і Беларусі на новы ўзровень - вярнуць у пасольствы паслоў. У завяршэнні сустрэчы Лукашэнка падарыў Хэйлу набор шакаладу і альбом "Спадчына Беларусi".

"Гэта каб падсаладзіць ваша жыццё. Ён салодкі, але без цукру. З кожнай вобласці і зроблены ўручную", - пракаментаваў падарунак прэзідэнт.

Ён таксама адзначыў, што альбом дапаможа амерыканскаму палітыку лепш пазнаёміцца ​​з Беларуссю.

Лукашэнка паабяцаў Хэйлу, што ў выпадку яго паўторнага прыезду ў рэспубліку яму абавязкова арганізуюць паездку ў Нацыянальны парк "Белавежская пушча".

Таксама Хэйл сустрэўся з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем. На сустрэчы ішла размова аб паглыбленні двухбаковага супрацоўніцтва і перспектывах узаемадзеяння рэспублікі і ЗША ў розных сферах.

Альбом "Спадчына Беларусi" стаў ужо традыцыйным падарункам для замежных гасцей рэспублікі: у ім на трох мовах (беларускай, англійскай і рускай) распавядаецца пра гістарычныя шэдэўры і помнікі архітэктуры краіны.

Стужка навiн
0