МІНСК, 19 вер - Sputnik. Беларуска Ірына Курачкіна выйграла бронзавую ўзнагароду чэмпіянату свету па барацьбе ў Нур-Султане, паведамляе Sputnik.
У сутычцы за трэцяе месца (вагавая катэгорыя да 57 кг) Курачкіна справілася з полькай Ёвітай Вжэсень (4:0). Разам з бронзай сусветнага першынства беларуска заваявала ліцэнзію на Алімпійскія гульні-2020 у Токіа.
Дарэчы, узнагарода Курачкінай пакуль адзіная для беларускай зборнай на ЧС.
Раней барацьбу на турніры завяршылі Марыя Мамашук і Васіліса Марзалюк - дзяўчаты не змаглі заваяваць алімпійскія ліцэнзіі.