Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі аказвае станцыя пасля свайго запуску? Апошнія навіны пра БелАЭС і развіццё атамнай энергетыкі Беларусі – у матэрыялах Sputnik.

Губернатар Гродзеншчыны: пуск першага блока БелАЭС пройдзе ў пачатку 2020-га

© Photo : РосатомПульт кіравання на АЭС, архіўнае фота
Пульт кіравання на АЭС, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Раней планавалася, што запуск першага энергаблока Беларускай атамнай станцыі адбудзецца ў канцы 2019 года.

МІНСК, 19 вер - Sputnik. Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў заявіў, што фізічны пуск першага блока Беларускай АЭС з выдачай магутнасці ў сетку павінен адбыцца ў пачатку 2020 года.

Будаўніцвта БелАЭС - Sputnik Беларусь
Беларусі ёсць каму прадаваць электрычнасць з БелАЭС – Мінэнерга

Паводле яго слоў, работы на першым блоку АЭС набліжаюцца да завяршэння: там ідуць выпрабаванні розных вузлоў і наладка абсталявання.

"Пакуль кіраўніцтва генеральнага падрадчыка, а гэта расійская карпарацыя "Расатам", дэкларуе, што яны ва ўстаноўленыя тэрміны забяспечаць завяршэнне будаўніцтва першага блока атамнай станцыі. Гэта пачатак наступнага года, па ўсіх планах, павінен адбыцца фізічны пуск і ўжо з выдачай канкрэтнай магутнасці", - сказаў Краўцоў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Беларуская АЭС будзе абсталявана двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт. Яе будуюць у Гродзенскай вобласці каля Астраўца па расійскім праекце. "Расатам" выступае ў якасці генеральнага падрадчыка будаўніцтва. Раней планавалася, што запуск першага энергаблока адбудзецца ў канцы 2019 года, другога - у 2020 годзе.

Стужка навiн
0